28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША вылучыў $15 тысяч на рамонт даху музея Тадэвуша Касцюшкі

8
Дзярждэп ЗША вылучыў $15 тысяч на рамонт даху музея Тадэвуша Касцюшкі

Дом знакамітага земляка ва ўрочышчы Марачоўшчына Івацэвіцкага раёна быў пашкоджаны ўраганам у 2016 годзе.

15 тысяч даляраў вылучыла грантавая служба Дзярждэпартамента ЗША грамадскаму культурна-гістарычнаму аб'яднанню «Фонд ім. Т. Касцюшкі» на рамонт даху музея Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе «Вечерний Брест».

Гэта ўжо трэці міжнародны грант. Першы - 30 тысяч даляраў - быў атрыманы ў 2004 годзе на аднаўленне дома Касцюшкі. У 2007 годзе быў атрыманы грант ад ЮНЕСКА сумаю 50 тысяч еўраў на распрацоўку праектнай дакументацыі аднаўлення палаца Пуслоўскіх у Косава, размешчанага за некалькіх сотняў метраў ад музея Т. Касцюшкі.

Са слоў кіраўніка грамадскага культурна-гістарычнага аб'яднання «Фонд ім. Т. Касцюшкі» Леаніда Несцярчука, цяпер ідзе праца атрымання фінансавага гранта на рэканструкцыю музея Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках