24 красавiка 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі выпадкова сустрэў на вуліцы кіраўніка Каталіцкага Касцёла Беларусі

16
Папа Рымскі выпадкова сустрэў на вуліцы кіраўніка Каталіцкага Касцёла Беларусі
ФОТА: CATHOLIC.BY

Разам яны прайшліся па вуліцы і трохі пагутарылі.

У чацвер Папа Рымскі Францыск ішоў па вуліцах Ватыкана на пасяджэнне Сінода біскупаў. Выпадкова Пантыфіка сустрэў беларускі каталіцкі іерарх Тадэвуш Кандрусевіч. Разам яны прайшліся па вуліцы і трохі пагутарылі.

Па дарозе на Сінод беларускі арцыбіскуп распавёў Папе, што сёння Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт адзначае юбілей - 40 гадоў таму ён стаў прадстаяцелем Беларускай праваслаўнай царквы. Францыск папрасіў ад свайго імя павіншаваць праваслаўнага ўладара з Беларусі і запэўніць у яго блізкасці і малітве. Што арцыбіскуп Кандрусевіч і зрабіў - прама з Ватыкана патэлефанаваў мітрапаліту Філарэту, выказаўшы віншаванні ад сябе і Папы Рымскага.

Каталіцкі іерарх падзякаваў Філарэту за вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, піша Catholic.by.

А яшчэ падчас размовы з архіепіскапам Кандрусевічам пантыфік сказаў, што памятае аб запрашэнні ў Беларусь. Лідар католікаў Беларусі сказаў аб сваёй надзеі, што гэты візіт адбудзецца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках