19 красавiка 2024, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя «Саюз МС-10»: якія будуць наступствы

2
Аварыя «Саюз МС-10»: якія будуць наступствы

Няўдалы запуск ракеты можа ўскладніць супрацоўніцтва Расеі і ЗША ў асваенні космасу.

Аварыя пры запуску касмічнага карабля «Саюз МС-10» пацягнула за сабой шэраг праблем, піша UAportal.

Што на МКС?

Касманаўты Аляксей Аўчынін і Нік Хейг павінны былі змяніць на МКС сваіх калегаў. Цяпер на станцыі знаходзяцца расеец Сяргей Пракоп, астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Аляксандэр Герстэн і Серына Аўньен з NASA. Паводле папярэдніх звестак, праз аварыю іх экспедыцыя прадоўжыцца да снежня.

Акрамя таго, парушыцца графік правядзення эксперыментаў на МКС.

Замест Аўчыніна і Хейга на наступным караблі да МКС могуць адправіцца іх дублёры - расейскі касманаўт Алег Кананенка і канадзец Давід Сен-Жак. Але дата адпраўкі невядомая.

Што будзе з касманаўтамі?

Таксама невядома, ці змогуць аўчынін і Хейг яшчэ раз адправіцца ў космас. Як вядома, для расейскага касманаўта гэта быў другі палёт, а для Хейга гэта была першая экспедыцыя.

Паводле звестак рэсурсу ТАСС, стан здароўя касманаўтаў пасля аварыйнага прызямлення не зусім адпавядае норме. Неўзабаве іх павінны адправіць на аэрадром Чкалаўскі ў Маскву, а затым у «Зорны гарадок».

Паводле звестак прэс-службы Цэнтральнай вайсковай акругі РФ, экіпаж накіравалі ў горад Жэсказган на медагляд. Іншых пастаноў аб перадыслакацыі пакуль няма.

У той жа час кіраўнік NASA заявіў, што стан чальцоў экіпажа «Саюза» «добры».

Паводле звестак Meduza, касманаўт Алег Макараў, які перажыў такую ж аварыю «Саюза», потым яшчэ двойчы лётаў у космас. А вось ягоны напарнік Васіль Лазараў двойчы быў дублёрам, але больш не лётаў.

Як адаб'ецца на супрацоўніцтве Расеі і ЗША?

Няўдалы запуск ракеты можа ўскладніць і без таго нялёгкае супрацоўніцтва Расеі і ЗША ў асваенні космасу. Такая версія названая рэсурсам «Настоящее время». У гэтым кантэксце адзначаецца, што кіраўнік NASA Джым Брайдэнстайн перад запускам абмяркоўваў гэтыя пытанні з кіраўніком «Раскосмасу» Дзмітрыем Рагозіным.

Як вядома, запуск ракеты з касмадрома Байканур адбыўся аб 11:40 11 кастрычніка. На 119 секундзе палёту пры аддзяленні бакавых блокаў першай прыступкі ад цэнтральнага блока другой ступені ракеты-носьбіта адбылася аварыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках