20 красавiка 2024, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Настрой у людзей такі, што гатовыя стаяць да перамогі

3
Павел Севярынец: Настрой у людзей такі, што гатовыя стаяць да перамогі
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Абаронцы Курапатаў разам адбылі 115 дзён арышту.

З 1 чэрвеня, калі пачалася вахта пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим», што каля ахоўнай зоны мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у лясным урочышчы Курапаты, яе ўдзельнікі адбылі ўсяго 115 дзён адміністрацыйнага арышту. Агульная сума штрафаў склала больш за 20 тысяч рублёў.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, адзін з лідараў пікетавання ў Курапатах Павел Севярынец.

Са слоў Севярынца, пікетаванне рэстарацыі «Поедем поедим», магчыма, прадоўжыцца і пасля восеньскіх Дзядоў.

«Вахты стабілізаваліся і праходзяць рэгулярна, у іх бяруць удзел ад 3 да 10 чалавек штодня. Настрой у людзей такі, што гатовыя стаяць не толькі да Дзядоў, але і да перамогі - закрыцця рэстарацыі», - заявіў журналістам Павел Севярынец.

Рэстарацыя амаль пустуе - 9 наведванняў за дзень.

Журналіст з Горадні Дзяніс Івашын прадстаўляў вынікі свайго даследавання наведвання гэтай установы.

«За 130 дзён назірання зроблена 618 фіксацый наведвання аўтамабіляў, з іх 380 - аўто кліентаў. З гэтай лічбы вынікае, што ў іх наведванне ўсяго 9 кліентаў за дзень. Гэта азначае, што кампанія байкоту дзейнічае, бо ў рэстарацыі 200 месцаў плюс ёсць яшчэ гасцявыя домікі. І ўсё гэта фактычна пустуе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках