29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамай цікавай эпохай у гісторыі Беларусі моладзь называе перыяд ВКЛ

3
Cамай цікавай эпохай у гісторыі Беларусі моладзь называе перыяд ВКЛ

Для даследавання былі апытаныя амаль 800 студэнтаў.

Навучэнцы беларускіх ВНУ называюць эпоху ВКЛ адной з самых цікавых у гісторыі краіны. Такія вынікі даследавання, якое у 2018 годзе правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, піша tut.by.

Для даследавання былі апытаныя амаль 800 студэнтаў ВНУ ў Менску, Магілёве і Горадні.

На пытанне аб тым, якая эпоха ў айчыннай гісторыі падабаецца больш за іншыя, лідарамі выявіліся ВКЛ і пачатак XXI стагоддзя. Хоць амаль кожны пяты рэспандэнт не змог адказаць на пытанне.

Даследаванне было праведзенае ў 2018 годзе навуковым калектывам Інстытута сацыялогіі НАН: Наталляй Сасноўскай, Вольгай Міцкевіч і Дар'яй Карамызавай пад кіраўніцтвам кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта Ірыны Лашук. Звесткі пададзеныя tut.by навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Кірылам Стаселькам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках