29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас старту расейскай ракеты «Саюз» адбылася аварыя

56
Падчас старту расейскай ракеты «Саюз» адбылася аварыя
ФОТА: РІА НОВОСТИ/АЛЯКСЕЙ ФІЛІПАЎ

На борце знаходзіліся касманаўты.

Падчас старту ракеты-носьбіта "Саюз МС-10" з новымі экіпажам МКС адбылася "аварыя носьбіта", абвясціў дыктар прах тэлетрансляцыю, якая вялася на сайце "Роскосмоса", паведамляе ria.ru.

На борце "Саюза МС-10" знаходзяцца чальцы місіі МКС-57/58 расейскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг.

Паводле звестак крыніцы РІА Новости, знаёмага з сітуацыяй, экіпаж аварыйна прызямліцца на Зямлю, арыентыровачна, у Казахстане. Цяпер яны адчуваюць перагрузку ў 6g, адзначыла крыніца. Для параўнання, пры старце касманаўты адчуваюць перагрузку ў 1-7g.

Трансляцыя спынілася праз некалькі хвілін пасля старту і, на 11.56 мск, не аднавілася.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках