19 красавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч у Воршы: Павінна быць зваротная сувязь з людзьмі

1
Фядыніч у Воршы: Павінна быць зваротная сувязь з людзьмі
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Кіраўнік прафзвязу РЭП здзяйсняе паездкі па рэгіёнах Беларусі.

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч наведаў Воршу, дзе ўзначаліў пасяджэнне мясцовага прафзвязнага актыву.

У гутарцы з «Радыё Рацыя» прафзвязны лідар патлумачыў, для чаго праводзяцца такія сустрэчы.

- Гэта планавыя паездкі. Павінна быць зваротная сувязь, каб людзі ведалі, што адбываецца ў прафзвязе наогул, а мы ведалі, што адбываецца ў Воршы. Каб не было такіх момантаў, што людзі праходзяць, нічога не бачаць, а гэта мае вялікае значэнне.

На 9-га лістапада адбудзецца разгляд апеляцыі Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік на прысуджэнне ім 4-х гадоў хатняй "хіміі".

Да таго часу Генадзь Фядыніч плануе наведаць Гомель, Бабруйск і Магілёў, каб сустрэцца з мясцовым прафзвязным актывам і там.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках