Відэагіт: Японскія інжынеры навучылі робата катацца на роліках і скейтах
1- 11.10.2018, 11:54
- 9,560
Робат атрымаў імя Jaxon.
Інжынеры з Універсітэта Токіё стварылі чалавекападобнага робата, які можа не толькі хадзіць, але і ездзіць на скейтах або ролікавых каньках. Навукоўцам атрымалася распрацаваць алгарытм, які дазваляе стабілізаваць цэнтр масы робата (ён атрымаў імя Jaxon) як падчас хады, так і падчас катання, паведамляе «Медуза».