25 красавiка 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азіяцкія біржы абрынуліся следам за паўночнаамерыканскімі

2
Азіяцкія біржы абрынуліся следам за паўночнаамерыканскімі

Асноўныя індэксы Кітая, Японіі і Карэі апынуліся ў чырвонай зоне следам за падзеннем на фондавым рынку ЗША.

Следам за падзеннем коштаў на амерыканскім фондавым рынку ў мінус сышлі і азіяцкія рынкі, паведамляе РБК.

Прыкладна да 8.30 паводле Менску шанхайскі індэкс CSI 300 апусціўся больш чым на 4%, ганконжскі Hang Seng - больш чым на 3%, японскі Topix - амаль на 3,5%, Nikkei 225 - на 4%, карэйская Kospi - больш чым на 3,5%, сведчаць звесткі таргоў. Азіяцкі індэкс MSCI (не ўлічвае Японію) асеў на 3,86%.

Амаль на 7% упалі акцыі буйнога кітайскага тэлекамунікацыйнага холдынгу Tencent, што прадаецца ў Ганконгу. Акцыі японскага IT-гіганта SoftBank аселі на 6%. Падзенне закранула і UC Rusal, акцыі якой таксама прадаюцца ў тым ліку на ганконжскай біржы: паперы кампаніі патаннелі больш чым на 6%.

На фондавых рынках пачаўся імклівы распродаж, звязаны з папярэджаннямі МВФ пра рызыкі фінансавай стабільнасці і гандлёвых супярэчнасцяў, сказалі Reuters аналітыкі Australia and New Zealand Banking Group, чацвёртага паводле велічыні банка Аўстраліі.

Разам з азіяцкімі рынкамі падае і новазеландскі, адзначае WSJ, індэкс NZX 50 асеў на 3,6%, што стала максімальным падзеннем за 10 гадоў - з 16 кастрычніка 2008 года.

У сераду ў ЗША ў мінус сышлі асноўныя біржавыя індэксы, уключаючы Nasdaq 100, S & P 500 і Dow Jones. Апошні страціў больш за 800 пунктаў, у канцы сесіі спыніўшыся на адзнацы 25598,74 пункта. Прычынай падзення сталі асцярогі інвестараў, звязаныя з наступствамі гандлёвай вайны Вашынгтона і Пекіна, а таксама рост прыбытковасці аблігацый Мінфіна.

Падзенне катыровак у ЗША таксама звязана з тым, што 26 верасня ФРС трэцім разам за год узняла ключавую стаўку да дыяпазону 2-2,5%. Гэта прывяло да масавага распродажу аблігацый скарбніцы (у выніку чаго іх даходнасць была вышэйшай за 3%), адзначае Financial Times.

«Я думаю, ФРС звар'яцела», - пракаментаваў журналістам падзенне амерыканскіх індэксаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Пазней ён дадаў, што не лічыць прычынай падзення індэксаў гандлёвую вайну з Кітаем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках