20 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Жыхар Баранавічаў злавіў 8-кілаграмовага шчупака

1
Фотафакт: Жыхар Баранавічаў злавіў 8-кілаграмовага шчупака
ФОТА: НАШ КРАЙ

Рыбак змагаўся за свой улоў амаль 10 хвілін: шчупак не збіраўся здавацца.

Анатоль Уладзіміравіч 10 кастрычніка адправіўся на рыбалку, якая прынесла яму нелапы ўлоў - на кручок трапіўся 8-кілаграмовы шчупак, піша газета «Наш край».

- Ужо 50 гадоў я захапляюся рыбалкай, - распавядае Анатоль Уладзіміравіч, - з 1982 года знаходжуся ў БТПР (Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў - заўвага аўтара). Мой рэкорд - гэта шчупак вагой 24 кілаграмы, якога я злавіў у 2010 годзе. Звычайна рыбу я адпускаю, а гэтым разам не атрымалася.

Рыбак распавёў, што лавіў з дапамогай блешні, якую набыў у Фінляндыі.

Змагаўся за свой буйны ўлоў амаль 10 хвілін: шчупак не збіраўся здавацца.

- На жаль, у працэсе барацьбы у рыбы вырваліся жабры, - наракае Анатоль Уладзіміравіч, - выжыць яна ўжо не зможа, таму ўлоў давялося забраць.

Лавіў рыбак на Разлівах, што знаходзяцца ў Баранавіцкім раёне, з самага світання, з 7 раніцы. На яго кручок шчупак трапіўся а 9.30.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках