29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Румас наступаюць на старыя граблі

11
Лукашэнка і Румас наступаюць на старыя граблі

Што можа падкасіць беларускую эканоміку.

Беларуская эканоміка будзе стагнаваць, а прыбыткі беларусаў - усё больш адставаць ад дабрабыту заходніх суседзяў, піша zautra.by.

Рывок немагчымы

Выйсці на двухадсоткавы рост ВУП у наступным годзе наўрад ці ўдасца, бо ўлады не змогуць прыдумаць, як выцягнуць дзяржпрадпрыемствы з пазыковай ямы.

- Міністэрства эканомікі бачыць, што калі падзеі будуць ісці натуральным ходам, у нас няма перспектыў для нейкага рыўка. Мы будзем расці павольна. І калі ўлічыць, што ў большасці краін Еўропы ў Польшчы, Чэхіі, краінах Балтыі тэмпы росту вышэйшыя, будзе расці разрыў паміж узроўнем даходаў у нашай краіне і ў суседзяў, - адзначае экспэрт Даследчага цэнтра ІПМ Антон Даўгавечны.

ФОТА: ПАВЕЛ БЕРАСНЁЎ

Дзяржсектар – слабае звяно

У процівагу планам урада выступяць рызыкі і праблемы. Сярод іх рост пратэкцыянізму, запасяцца фінансавыя праблемы ў рэальным сектары, пэўнае павелічэнне інфляцыі, фарсаванае напампоўванне заробкаў, спробы стымулявання эканомікі за кошт ільготнага крэдытавання, складаная і незразумелая сітуацыя з праблемнымі сельгаспрадпрыемствамі. Ударыць па эканоміцы могуць і шматлікія вонкавыя змены.

Са слоў экспэрта, нядаўна прынятыя ўрадам пастановы аб рэфінансаванні крэдытаў сельгаспрадпрыемстваў пад 1,5% фактычна вяртаюць эканоміку да сумнай практыкі.

КРЫНІЦА: ПРЭЗЕНТАЦЫЯ «КВОЛАЯ СТАБІЛЬНАСЦЬ АБО СТАБІЛЬНАЯ КВОЛАСЦЬ?» ДАСЛЕДЧАГА ЦЭНТРА ІПМ

Калі розніцу паміж льготнай адсоткавай стаўкай аграрыям і рынкавай абавяжуць кампенсаваць банкі, то ўзнікне пытанне дырэктыўнага крэдытавання, супраць якога выступаюць і Міжнародны валютны фонд, і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. Калі ж рабіць гэта будуць наўпрост з бюджэту, то могуць узнікнуць праблемы з пазначанымі на найбліжэйшыя некалькі гадоў сур'ёзнымі планамі выплаты замежнай пазыкі. Стымулюючы заробкі і спажыванне, улады таксама рызыкуюць страціць кантроль над сітуацыяй.

- Мы ведаем, чым раней заканчваліся ініцыятывы нарошчвання даходаў насельніцтва. Таму няма гарантыі, што задача іх павелічэння скончыцца чымсьці іншым. Пакуль льготнае крэдытаванне не пашыраецца - і гэта добра. Але рызыкі вярнуцца да старой мадэлі пакуль застаюцца, - адзначае Антон Даўгавечны.

Галоўнымі выклікамі для эканомікі стануць падатковы манеўр Расеі праз зніжэнне «нафтавых» даходаў у бюджэт Беларусі, а таксама ўзрослыя і невыплачаныя праблемныя пазыкі дзяржпрадпрыемстваў.

КРЫНІЦА: ПРЭЗЕНТАЦЫЯ «КВОЛАЯ СТАБІЛЬНАСЦЬ АБО СТАБІЛЬНАЯ КВОЛАСЦЬ?» ДАСЛЕДЧАГА ЦЭНТРА ІПМ

Антон Даўгавечны нагадвае, што ў пачатку гэтага года адбыўся значны скачок запазычанасці дзяржпрадпрыемстваў. На думку экспэрта, менавіта ад таго, як будуць развязвацца фінансавыя праблемы дзяржсектара, шмат у чым залежыць: ці атрымаецца ўраду дасягнуць вызначанага росту эканомікі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках