24 красавiка 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Прывабныя жанчыны часцей выбіраюць разумных мужчын

7
Навукоўцы: Прывабныя жанчыны часцей выбіраюць разумных мужчын

Добрая навіна для батанікаў.

Якую ролю выконваюць розум і прыгажосць пры пошуку партнёра для шлюбу? Новае даследаванне паказвае, што прывабныя жанчыны часцей выбіраюць у мужы разумных мужчын, паведамляе Stern.

Вынікі даследавання, праведзенага Кертысам С. Данкелам і камандай навукоўцаў з Універсітэта Заходняга Ілінойса, былі апублікаваныя ў канцы верасня ў навуковым часопісе Evolutionary Behavioral Sciences.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі 10 тысяч мужчын і жанчын, сабраныя ў рамках доўгатэрміновага даследаванні ў перыяд з 1957 да 2011 года.

«Навуковыя вынікі даследавання можна рэзюмаваць наступным чынам: прывабнасць жанчыны можа прадказваць інтэлект яе мужа, а дакладней, больш мілавідныя жанчыны схільныя выбіраць больш разумных мужчын. Пры гэтым прывабнасць мужчын не мае істотнай сувязі з інтэлектам іх жонак», - паведамляе Stern.

«Жанчыны часцей шукаюць мужчын, якія трохі разумнейшыя за іх саміх, і для гэтага жанчыны выкарыстоўваюць сваю прывабнасць», - кажа аўтар даследавання Керціс С. Данкел.

Тым не менш, інфарматыўнасць даследавання абмежаваная, бо мужчыны і жанчыны, чые звесткі былі вывучаны, пражывалі толькі на Сярэднім Захадзе ЗША і нарадзіліся ў сярэдзіне XX стагоддзя, адзначае выданне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках