29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбудзецца канцэрт, прысвечаны Яну Паўлу II

У Менску адбудзецца канцэрт, прысвечаны Яну Паўлу II

Уваход вольны.

У Менску адбудзецца канцэрт, прымеркаваны да 40-й гадавіны абрання Папы Яна Паўла II, піша «Новы час».

Канцэрт Гуральскага калектыву з Польшчы TEKLA KLEBETNICA адбудзецца 14 кастрычніка а 19.30 у Катэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску (пл. Свабоды, 9).

Арганізатары канцэрта - Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

Уваход вольны.

Папа Рымскі Ян Павел II быў пантыфікам з 1978-га да свайго скону ў 2005 годзе. Паляк паводле паходжання, ён стаў першым пантыфікам не італійскага паходжання, які абіраўся за апошнія 455 гадоў. Падчас ягонага папства каталіцкая царква ўвесь час праводзіла рэформы і мадэрнізавалася. Дзякуючы актыўнай сацыяльнай, гуманітарнай і прапаведніцкай дзейнасці ён набыў вялікую папулярнасць і павагу ва ўсім свеце. Папа Рымскі Ян Павел II быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках