29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Інфляцыя ў Венесуэле можа дасягнуць 10 млн адсоткаў

6
МВФ: Інфляцыя ў Венесуэле можа дасягнуць 10 млн адсоткаў

Гіперінфляцыя вырасце хуткімі тэмпамі праз велізарны бюджэтны дэфіцыт.

Узровень інфляцыі ў Венесуэле можа дасягнуць у 2019 годзе 10 млн адсоткаў, ВУП краіны скароціцца на 5%, а тэмпы эканамічнага росту знізяцца на 18%. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прагноз МВФ.

«Чакаецца, што гіперінфляцыя ў Венесуэле вырасце хуткімі тэмпамі праз велізарны бюджэтны дэфіцыт і страту даверу да нацыянальнай валюты», - гаворыцца ў дакладзе МВФ «Перспектывы сусветнай эканомікі». У ім адзначаецца, што да канца будучага года інфляцыя ў паўднёваамерыканскай краіне можа дасягнуць 10 млн адсоткаў. У дакладзе МВФ адкарэктаваў свой ліпеньскі прагноз росту інфляцыі ў Венесуэле на гэты год.

Раней экспэрты Фонду меркавалі, што гэты паказчык дасягне ў 2018 годзе 1 млн адсоткаў, аднак цяпер яны называюць лічбу 1,37 млн адсоткаў. МВФ адзначыў, што ўрад Венесуэлы 20 жніўня пачаў у краіне дэнамінацыю. Падчас яе з купюр прыбралі пяць нулёў, назваўшы новую валюту суверэнным баліварам.

Пасля гэтага з 1 верасня мінімальны заробак у краіне быў падвышаны ў дзясяткі разоў: да 1800 суверэнных балівараў (180 мільёнаў паводле ранейшага курсу). Венесуэла перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс, праз які, паводле звестак ААН, з 2015 года да чэрвеня 2018 года са краіны з'ехалі амаль 2,3 мільёна чалавек, у асноўным у Калумбію, Эквадор, Перу і Бразілію.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках