19 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Какорына і Мамаева завялі справу аб хуліганстве

15
На Какорына і Мамаева завялі справу аб хуліганстве
АЛЯКСАНДР КАКОРЫН (ЗЛЕВА) І ПАВЕЛ МАМАЕЎ
ФОТА: ТАСС

Сёння яны павінны з'явіцца да следчага, інакш іх абвесцяць у федэральны вышук.

У дачыненні да футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева завялі крымінальную справу аб хуліганстве, паведаміў начальнік управы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Галоўнай управы МУС Расеі Масквы Юрый Цітоў. Аб гэтым паведамляе «Дождь».

Футбалістам далі час да 18:00 10 кастрычніка прыехаць да следчага, інакш іх абвесцяць у федэральны вышук.

Спартоўцаў выклікалі на допыт у паліцыю 10 кастрычніка а 13:00 паводле беларускага часу. У прызначаны час яны не з'явіліся.

Раней стала вядома, што футбалістаў западозрылі ва ўдзеле ў двух інцыдэнтах са збіццём людзей раніцай 8 кастрычніка. Паводле абодвух эпізодаў распачалі крымінальныя справы на падставе артыкула «Пабоі». У сувязі з «шырокім грамадскім рэзанансам», расследаванне перадалі ў галоўную следчую ўправу ГУ МУС Масквы.

Паводле версіі следства, спачатку яны з яшчэ трыма спадарожнікамі збілі кіроўцу-беларуса вядоўцы «Першага канала» Вольгі Ушаковай у гатэлі «Пекін» і пашкодзілі ягоны аўтамабіль. Затым у «кафеманіі» на Вялікай Нікіцкай яны збілі двух чалавек, у тым ліку чыноўніка Мінпрамгандлю.

Хуліганства караецца штрафам на суму ад пяцісот тысяч расейскіх рублёў да аднаго мільёна расейскіх рублёў. Акрамя таго, на падставе гэтага артыкула могуць аштрафаваць на суму заробку ці іншага даходу за тры-чатыры гады. Максімальнае пакаранне - пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў або прымусовыя работы на тэрмін да пяці гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках