29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Цяпер канцэнтруюся на кожным матчы

Арына Сабаленка: Цяпер канцэнтруюся на кожным матчы
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: EMMANUEL WONG/GETTY IMAGES

20-гадовая беларуская тэнісістка неўзабаве пазмагаецца за выхад у паўфінал турніру ў Цяньцзіні.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу ў другім коле над прадстаўніцай Польшчы Магдай Лінет з лікам 6:1, 6:3, паведамляе «Прессбол».

- Я думаю пра тое, што трэба перамагчы ў гэтым турніры, а пра шанцы трапіць на Выніковы чэмпіянат не перажываю. Я кажу сабе: «Гэта не так важна, табе толькі 20 гадоў, у цябе будзе яшчэ шмат магчымасцяў патрапіць туды». Цяпер я проста канцэнтруюся на кожным матчы.

У другім сэце я пачала нервавацца. Не ведаю чаму. Мабыць, таму што саступіла ў гейме на сваёй падачы. Мне трэба было ўсё абдумаць. Я гуляла занадта агрэсіўна. Паступова я стала гуляць глыбей і не так актыўна, - сказала Сабаленка.

За выхад у паўфінал турніру ў Цяньцзіні Сабаленка паспрачаецца з пераможцай паядынку Місакі Доі (Японія, Q) - Цімя Бачынскі (Швэйцарыя).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках