19 красавiка 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палац Радзівілаў у Баранавіцкім раёне прадаюць за $10 тысяч

9
Палац Радзівілаў у Баранавіцкім раёне прадаюць за $10 тысяч

У 2016 годзе прыватнік вярнуў гістарычны аб'ект дзяржаве.

«Брэстаблмаёмасць» ужо пятым разам спрабуе прадаць былы палац Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, паведамляе «Белсат».

Асноўнае патрабаванне да інвестара, які набудзе гістарычны будынак - рэканструкцыя палаца. Сядзібу яшчэ ў 2014 годзе набыла прыватная фірма. Аднак адрэстаўраваць палац і стварыць тут турыстычны аб'ект фірме не атрымалася. Таму ў 2016 годзе прыватнік вярнуў дзяржаве гістарычны аб'ект. З тых часоў спробы знайсці ахвочых набыць палац засталіся беспаспяховымі.

Цяпер палац чарговым разам выстаўлены на аўкцыён камітэтам «Брэстаблмаёмасць». Гэтым разам першапачатковы кошт палаца складае 19,2 тысячы рублёў. Акрамя гістарычнага будынка будучы ўласнік атрымае зямельны ўчастак - амаль тры з паловай гектараў з правам арэнды на 50 гадоў.

Галоўнай умовай аўкцыёну з'яўляецца неабходнасць правесці рэканструкцыю або рэстаўрацыю аб'екта.

Разыначкай вёскі Паланечкі з'яўляецца не толькі палац, але і касцёл святога Георгія, а таксама водная млын, які часткова захаваўся, а пачалі яго будаваць у 1819 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках