20 красавiка 2024, Субота, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цяньцзіні

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цяньцзіні
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: @JJLOVESTENNIS/WTA

Беларуская тэнісістка ўзяла верх над Магдай Лінэт.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA International у кітайскім Цяньцзіня з прызавым фондам 626 750 даляраў, піша «Трыбуна».

У матчы 2-га кола Арына Сабаленка (№11 рэйтынгу WTA) узяла верх над польскай тэнісісткай Магдай Лінэт (№84 WTA) - 6:1, 6:3. Двубой доўжыўся 1 гадзіну 13 хвілін.

У 1-м коле турніру ў Цяньцзіня Арына Сабаленка падолела 50-ю ракетку свету амерыканку Сафію Кенін - 7:6 (7:4), 4:6, 6:0.

У 2017 годзе ў Цяньцзіня Сабаленка выйшла ў свой першы ў кар'еры фінал турніраў WTA, але саступіла тады ў бітве за трафей расейцы Марыі Шарапавай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках