25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Курэйчык: «Макаёнка, 9» - гэта ні пра што

11
Андрэй Курэйчык: «Макаёнка, 9» - гэта ні пра што
АНДРЭЙ КУРЭЙЧЫК

Рэжысёр жорстка раскрытыкаваў бэтэшны клон «Вечернего Урганта».

- Паглядзеў «Макаёнка, 9», у народзе вядомы як «Вячэрні Перлін». Не тое, каб прама збіраўся і хацеў, але проста люблю гэты фармат. Гэта добры фармат, прыдуманы і распрацаваны амерыканцамі, які паспяхова ідзе на экранах тэлевізараў усяго свету ўжо паўстагоддзя фактычна штодня (у тым ліку ў такіх антыамерыканскіх краінах як Расея ці Венесуэла), - піша Андрэй Курэйчык у Facebook.

Рэжысёр нагадвае пра класікаў фармату, на які замахнулася беларуская дзяржаўная тэлевізія:

- Тройца вялікіх амерыканскіх комікаў Карсан, Летэрман, Лено. Усе ўжо на пенсіі. Наступная хваля: Кімэла, Конан Обрайн, Крэйг Фергюсан, Джон Сцюарт, Біў Маер.

І новае пакаленне, якое на галоўных экранах цяпер: Стывен Колбер (самы таленавіты), Сэт Маерс, Трэвар Ной, Джэймс Кордэн і, галоўнае, і я б сказаў, мадэльны вячэрні шоў канал NBC «Tonight Show» Джымі Фэлан (з яго цалкам «спісаны» Вячэрні Ургант).

Курэйчык падкрэсліў, што бачыў усе гэтыя шоў і можа выступаць экспэртам: «У Беларусі наўрад ці ёсць чалавек, які бачыў іх больш і разбіраецца ў вячэрніх шоў лепш».

- Большасць у нас не глядзіць добрую тэлевізію і не ведае, як яна ўвогуле выглядае. І трэба аддаць належнае, «Белтэлерадыёкампанія» ніколі не давала такіх шанцаў. Але прафесіяналы ўсё гэта ведаюць. Тым больш незразумела, чаму была выпушчаная ТАКАЯ лухта. Бо ўсё ўжо пройдзена да нас і ў Амерыцы, і ў Расеі, трэба проста зрабіць таксама. Не зрабілі.

Далей Андрэй Курэйчык па пунктах растлумачыў, чаму, на яго думку, у «Макаёнка, 9» не атрымалася.

Па-першае, піша рэжысёр, у шоў павінна быць назва, якая выклікае ўстойлівую асацыяцыю з вядоўцам:

- Вячэрнія шоў заўсёды асацыюецца з «хостам» - чалавекам, якія прымаюць шоў. Яго імя - заўсёды асноўны брэнд. Другая частка назвы - заўсёды часавы слот: вечар, дзень, ноч. Заўсёды. Гэта прывучае гледача кожны дзень уключаць тэлевізар у адзін і той жа час, каб паглядзець на канкрэтнага «хаста» (нават пякельны прапагандзіст Уладзімір Салаўёў гэта зразумеў). «Макаёнка, 9» - гэта ні пра што.

Другім абавязковым элементаў такіх перадач павінен быць рэзонер, перакананы Курэйчык. Без чалавека, што адыгрывае жарты вядоўцы палова з іх не працуе.

- Публіка. Асноўная задача публікі на вячэрніх шоў - ствараць жывы смех. Ён і ёсць рэакцыя. Жывы смех студыі. Вінавата ўсмешлівыя перадпенсійныя людзі - гэта смерць рэакцыі, - працягнуў крытыкаваць Курэйчык. І нагадаў пра тое, што рэзонерам №2 з'яўляюцца музыкі «са сваёй жывой рэакцыяй».

- Палітыка. Ва ўсіх вячэрніх шоў абавязковыя палітычныя жарты. Першы стэнд-ап - гэта заўсёды навінавы блок. І таксама як на CNN, так і на АТН ён заўсёды пачынаецца з першай асобы. Усе вячэрнія шоў заўсёды пачынаюць стэнд-ап з Трампа. Дык вось першае паспяховае вячэрняе шоў у нас будзе тады, калі першы яго жарт будзе пра Лукашэнку, - падкрэсліў крытык.

У апошнім пункце Курэйчык жорстка прайшоўся па асобе вядоўцы, якога ён абвінаваціў у баязлівасці і прыстасаванстве:

- Прырода сапраўднага вядоўцы вячэрніх шоў заўсёды адна - іронія, якая мяжуе з сарказмам (або сарказм, які мяжуе з іроніяй). Плюс імправізацыя. (...) Імправізацыі - нуль. Ну а пра тое, каб пасцябацца або, пардон, пад'ё** уць, гэта прама за гранню магчымасцяў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках