29 апреля 2024, понедельник, 16:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў святочны кліп «Каляднае танга»

1
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў святочны кліп «Каляднае танга»

У стылістыцы малюнкаў на шкле.

Зміцер Вацюшкевіч прэзентаваў новую песню «Каляднае танга» на верш Уладзіміра Някляева.

На кампазіцыю быў створаны атмасферны кліп у стылістыцы «відзікаў» — малюнкаў на шкле, феномена традыцыйнага народнага беларускага мастацтва канца XIX-га — пачатку і сярэдзіны XX-га стагоддзяў.

Песня распавядае пра закаханых, якія танчаць сваё каляднае танга «з марозам пад скурай». Але абодвух сагравае «спёка жадання, жарсць і завея», і тое, што яны разам.

«Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку. Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр'ера, — распавядаецца пра праяву гэтага народнага мастацтва ў апісанні да відэа. — Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў. Рэгіянальная назва карцінак на шкле — «відзікі». На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва».

Беларуская мастачка Аляксандра Канафальская зрабіла сваю, аўтарскую інтэпрэтацыю «відзікаў», намаляваўшы — таксама на шкле — пэўныя элементы традыйных сюжэтаў. У кліпе можна ўбачыць ружы, галубоў, ды вобраз Панны.

«Шчаслівых святаў, шаноўныя!», — павіншаваў сваіх слухачоў Зміцер Вайцюшкевіч.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях