29 апреля 2024, понедельник, 17:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Vinsent выдаў кранальны кліп на песню «Не заўжды»

3
Vinsent выдаў кранальны кліп на песню «Не заўжды»

«Кожны чалавек павінен мець дом».

Беларускі спявак Vinsent выдаў новы сынгл і кліп на песню «Не Заўжды».

Гэта кранальная песня пра вяртаньне дадому. У кліпе зняліся зорныя купалаўцы Зоя Белахвосьцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева.

Vinsent адзначае, што для яго гэта вельмі асабістая гісторыя: «Кожны чалавек павінен мець дом. Свой куток ня зямлі, дзе ён пачуваецца дома. Хачу пажадаць Беларусам, каб яны змаглі як найхутчэй пабачыць сваіх родных і блізкіх. А тым, хто мае такую магчымасьць, каб цанілі тое, што маюць. Калісьці мне бабуля расказала прытчу пра тое, што цёмныя часы заўсёды мінаюць, і я веру ў гэта, што ўсё наладзіцца».

Акторка Зоя Белахвосьцік кажа, што песьня кранула яе сэрца: «Мне адразу спадабалася песня, таму я з задавальненнем пагадзілася прыняць удзел у кліпе. Сцэнар вельмі арыгінальны і сустрэча на здымачнай пляцоўцы з беларусамі, якіх ведаеш, з якімі працавала, стварыў цёплую, родную атмасфэру! Як быццам мы апынуліся на востраве Беларусь. Спадзяюся, калісьці так і будзе, мы вернемся ў Дом, а дом гэта спакой, упэўненасьць і радасьць!»

Песня даступная на ўсіх лічбавых пляцоўках.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях