28 марта 2024, четверг, 19:16
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Не Бухенвальд тут, не Хатынь, а Курапаты…

8
Не Бухенвальд тут, не Хатынь, а Курапаты…

Курапаты - святое для беларусаў месца.

У гэтыя дні ў святым для беларусаў месцы - народным мемарыяле Курапаты, дзе ўлады знішчаюць драўляныя асвечаныя крыжы, мне прыгадаўся верш “Курапаты” слонімскага паэта Рудольфа Пастухова (1936-1997).

Лёс Рудольфа Пастухова быў няпростым. Яго бацькоў знішчылі ў сталінскіх лагерах, а ён выхоўваўся ў розных дзіцячых працоўных калоніях, уцякаў адтуль, яго лавілі, зноў саджалі за краты, а ён зноў знікаў... Аднойчы лёс Рудольфа Пастухова закінуў у Слонім, дзе ён і пражыў усё сваё астатняе жыццё. Пісаў на рускай мове вершы, шмат друкаваўся, выдаў пры жыцці адзіны зборнік паэзіі “Судьба”.

У 1988 годзе паэт напісаў верш “Курапаты”, а ў кастрычніку ён быў надрукаваны ў "ЛiMe". Якраз напярэдадні тых памятных Дзядоў. Верш на беларускую мову добра пераклаў пісьменнік Іван Сяргейчык (1949-2006).

“Курапаты” Рудольфа Пастухова тады перадрукавалі многія рэспубліканскія газеты і часопісы. Гэта быў верш-стогн, верш-крык, што выходзіць з самых глыбіняў чалавечага болю, да якога спрычыніўся, калі яшчэ не мог усведамляць сябе, у тыя часы, калі вырасталі Курапаты. Крык сцішаны, стрыманы, адчайны. Моцная дакладная рыфма і сёння гучыць водгукамі стрэлаў, якія знішчалі тут усё жывое, нават тое, што забіць нельга: "Час расстраляны напавал". Вобраз чорнага прывіду страшнай сталінскай эпохі, эпохі "гістарычнага правалу", дзе “сталінізм шалёна рваў”.

Гэта верш – рэквіем па ахвярах сталінізму, па родных бацьках, па тых людзях, з якімі паэт дзяліў нягоды ГУЛАГу. У творы згустак крывавага болю паэта, які шукае словы, каб перадаць думкі, што віруюць тут, дзе "мора выліта крыві", дзе "пясок чырвоны". Верш актуальны і сёння. Вось ён.

Курапаты

Не Бухенвальд тут,

Не Хатынь,

А Курапаты.

Замшэлы лес –

Куды ні кінь,

Ды скрып лапаты.

І сэрца стук

На кожны гук

Смяротна раніць,

Жалобна б'е

Паклон зямлі

Людская памяць.

Галлё трашчыць –

Ужо вядуць

Пад крык зацяты.

Птушыны крык

Не змоўкне тут –

Тут Курапаты.

Ніхто не змог адсюль ўцячы.

Тут цемра суму.

Усяго сто крокаў уначы.

А колькі думак?...

Тут мора выліта крыві.

Тут –

Сосны ў неба.

Пясок чырвоны,

Ржавы жвір.

Тут – быль і небыль.

Куды ні кінешся – правал.

Вадаварот пясчаны.

Час расстраляны напавал,

І кліч адчайны,

І гістарычны той правал –

Чарней за ночы.

А можа, ён,

Як люты шквал,

Фашызм прарочыў?!

Тут сталінізм

Шалёна рваў –

Як вецер века,

Хрыбет гісторыі ламаў

І чалавека...

Пляўком свінцовым са ствала –

Ва ўпор ахвярам...

Крыж накрыж целы,

Пах крыві

І жах на тварах.

Свідруюць кулі чарапы

Ўначы без свісту:

І камсамольца,

Й мужыка,

І камуніста...

І лёсы новыя шумацяць

Ў стале Цанавы

– 

А целы зноў і зноў ляцяць

На дно канавы.

І на грудзях у Курапат –

На латцы лата,

А смерці, што да новых страт?

Не вінавата...

Яе не клікалі сюды,

Тут ўсё іначай.

Сцірае памяці сляды

Дажджлівым плачам.

І ні крыжоў,

Ні зорак тут –

Гамоняць сосны,

І песні над табой пяюць

Дразды галосна,

Ды цемра вышчарана п'е

Світальны золак...

Вось сведка інтэрв'ю дае.

На твары – сполах...

Фасфарыцыруюць ствалы

Гарой шкілетаў.

Як дзіркі ў чарапах

Ад пісталетаў...

…Ці не маёй матулі крык

Слух рэжа з-пад лапаты?

Павінен нехта адказаць

За Курапаты!

Сяргей Чыгрын, harodniaspring.org

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях