28 марта 2024, четверг, 15:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У інтэрнэце збіраюць подпісы ў падтрымку беларускай мовы ў Беларусі і Расеі

8
У інтэрнэце збіраюць подпісы ў падтрымку беларускай мовы ў Беларусі і Расеі

Беларусы распачалi збор подпісаў пад двума зваротамі па абароне беларускай мовы.

На сайце Petitions.by ідзе збор подпісаў пад двума зваротамі па абароне беларускай мовы. Першы зварот, які накіруюць у Міністэрства адукацыі і Дзяржаўную аўтаінспекцыю, тычыцца падтрымкі беларускай мовы ў Беларусі, паведамяле racyja.com.

„У Беларусі, па нашых назiраннях, маюцца прыкметы сталага парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва і дыскрымінацыi беларускай мовы, хаця ў арт. 17 Канстытуцыі замацаваныя роўныя ўмовы для двух дзяржаўных моваў, а ў арт. 50 сказана: «Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання», – гаворыцца ў петыцыі.

Больш за 500 карыстальнікаў падпісаліся пад патрабаваннямі, сярод якіх – афармляць дарожныя знакі па-беларуску і вярнуць надпіс «Выконвай хуткасны рэжым», які не спадабаўся Лукашэнку;

забяспечыць кожнаму магчымасць вучыцца па-беларуску;

стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.

Другі зварот тычыцца падтрымкі беларускай мовы ўжо ў Расеі, але накіруюць яе беларускаму міністру культуры Юрыю Бондару. Гэтая петыцыя — адказ на просьбу ягонага расейскага калегі бараніць расейскую мову ў Беларусі: „мы просім вас звярнуцца да міністраў культуры і адукацыі Расейскай Федэрацыі, да прэзідэнта гэтай краіны ды іншых прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады з прапановай надаць асаблівую ўвагу абароне, падтрымцы і развіццю беларускай мовы ў Расеі”.

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях