18 февраля 2019, понедельник, 18:37
Призыв Рады БНР
Рубрики

Аляксандр Кабанаў – суддзям: Выконваць ваша трызненне вар’яцкае я не збіраюся

5
Аляксандр Кабанаў
Фотa: «Радыё Свабода»

Блогера судзілі за відэаролік супраць акумулятарнага завода.

Суддзя суда Бярозаўскага раёна Алена Нямкова пакарала штрафам на 20 базавых велічынь або 510 рублёў блогера Аляксандра Кабанава за невыкананне рашэння Берасцейскага эканамічнага суда, перадае «Радыё Рацыя».

Па рашэнні суда Кабанаў павінен быў зняць з інтэрнэта відэаролік «Свінец – Берасцю пісец» і надрукаваць прабачэнне, напісанае самім кіраўніцтвам акумулятарнага завода, які будуецца пад Берасцем.

Але Кабанаў не пагадзіўся прабачацца, а зняць відэаролік з сайта таксама немагчыма.

«Калі ў судзе заяўляюць, што любое рашэнне суда абавязковае да выканання грамадзянінам, то тады пазбаўляйце мяне грамадзянства. Вы прыдумалі нейкае трызненне і ўсе павінны паслухмяна яго выконваць. Выконваць ваша трызненне вар’яцкае я не збіраюся», – кажа Аляксандр Кабанаў:

. Прысутныя на судзе абураны рашэннем суда. Яны лічаць, што суддзі не ў стане падумаць нават пра сваё здароўе і здароўе сваіх дзяцей, калі сваімі рашэннямі апраўдваюць экалагічна небяспечныя прадпрыемствы:

– Чарговы раз паказваюць, як у нас улада і чыноўнкі не любяць праўду, яны баяцца гэтай праўды.

– Яны проста выконваюць тое, што ім загадана. Шкодная вытворчасць датычыць усіх, у тым ліку і чыноўнікаў.

Эканамічны суд Берасця палічыў, што блогер Кабанаў сваім відэа падарваў рэпутацыю завода. Хутка год як берасцейцы праводзяць акцыі ў цэнтры горада супраць небяспечнага прадпрыемства, якое ўжо нанесла вялікую шкоду ў Зялёным Бары пад Івацэвічамі, Белаазёрску і Пінску, а ля Ваўкасвыску было закрыта.