20 апреля 2024, суббота, 9:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Re1ikt выпусцілі кліп да Дня музыкі

Re1ikt выпусцілі кліп да Дня музыкі
Владимир Козлов
Фото: charter97.org/Иван Межуй

Беларускі рок-гурт Re1ikt прэзентаваў відэа «Музыка».

Песня на словы забытага беларускага паэта Анатоля Сербантовіча, які трагічна загінуў у 70-я гады мінулага стагоддзя, распавядае пра чароўны свет гукаў, куды трапляе лірічны герой, а следам за ім – і слухачы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

“Падчас працы над відэа мы наўмысна выкарыстоўвалі мінімум візуальных спецэфектаў, таму што хацелі сфакусаваць увагу на тэксце і музыцы”, – распавядае лідар гурту Re1ikt бубнач Алесь Дземідзенка.

Рэжысёрам кліпа выступіў Арцём Лобач, аўтар фільма “Беларускія песні: традыцыя адлегласці”, што таксама працаваў з такімі артыстамі, як J:Морс, The Toobes, Akute, Vuraj і шматлікімі іншымі.

Кампазіцыя была напісаная як прыклад для ўдзельнікаў праекта «Заспявай-5» – штогадовага конкурса маладых выканаўцаў, галоўнай умовай якога з’яўляецца стварэнне твораў на вершы беларускіх паэтаў.

Міжнародны дзень музыкі, адным з натхняльнікаў якога стаў кампазітар Дзмітрый Шастаковіч, заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЭСКА і пачынаючы з 1975 года штогадова адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка вялікімі канцэртнымі праграмамі з удзелам найлепшых артыстаў.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расеі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях