25 апреля 2024, четверг, 16:49
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Беларусі выйшаў унікальны гістарычны фотаальбом

У Беларусі выйшаў унікальны гістарычны фотаальбом

Выдадзеная на беларускай і ангельскай мовах кніжная пазыцыя дазваляе візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі.

Нядаўна выйшла ўнікальнае выданьне – фотаальбом «Другая сусьветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава», паведамляе radyjo.net.

Дзякуючы здымкам можна прасачыць за падзеямі ваеннага ліхалецьця й візуальным чынам азнаёміцца са старонкамі гісторыі, часам мала вядомымі. Нямала ўвагі ў альбоме адведзена Беларусі, у тым ліку Заходняй Беларусі, якая да вайны ўваходзіла ў склад Польшчы.

Аўтарам альбому зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях