29 марта 2024, пятница, 2:32
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускі пенсіянер змагаецца з міліцыяй за справядлівасць

5
Беларускі пенсіянер змагаецца з міліцыяй за справядлівасць
Іван Афанасік
Фота: racyja.com

У Баранавічах дзейнічае мафія ў пагонах?

Пабіты ў вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна «новымі» маладымі беларусамі пенсіянер Іван Афанасік не змог дамагчыся справядлівага разбіральніцтва сваёй справы, перадае racyja.com.

Участковы Баранавіцкага РАУС лейтэнант Віталь Раманюк разбіраўся ў інцыдэнце несумленна і непрафесійна.

Усё зрабіў для таго, каб пакаранне вінаватых было мінімальным, кажа Іван Афанасік:

– Прыехаў участковы Раманюк, і я даказваю, што адзін трымаў, а другі біў. Ён мне кажа, што той, хто трымаў, не нясе адказнасці. Больш за тое, участковы на яго гаворыць Жэня, а той да яго таксама па імені звяртаецца. Паводле Івана Афанасіка, такія дзеянні людзей у пагонах, калі злачынцы адчуваюць беспакаранасць і ўседазволенасць, прыводзяць да новых хуліганскіх ці крымінальных інцыдэнтаў.

Камерсант Яўген Мырлін, які пабіў пенсіянера, сваіх замашак фізічнай расправы не пакінуў.

Кажа Іван Афанасік:

– 4 чалавекі ў яго працавалі на рамонце старой школы. З імі ён не разлічыўся, а аднаго з іх таксама пабіў.

Участковы Віталь Раманюк адзначыўся ў жніўні мінулага года тым, што сфальсіфікаваў пратаколы ў справе журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай, за якія не панёс пакарання. Кіраўнік райаддзела падпалкоўнік Эдуард Вільчкоўскі «прыкрыў» падначаленага.

У справе Афанасіка зноў фігуруе ўчастковы Раманюк і чарговы раз, па словах Афанасіка, яго «прыкрыў» кіраўнік Вільчкоўскі. Пенсіянер звярнуўся са скаргай у вобласць.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях