26 апреля 2024, пятница, 0:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Слоніме адкрылася выстава, прысвечаная паўстанню пад кіраўніцтвам Касцюшкі

У Слоніме адкрылася выстава, прысвечаная паўстанню пад кіраўніцтвам Касцюшкі

Выстава мае назву «За волю, незалежнасць і свабоду».

У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава, прысвечаная 225-годдзю паўстанню 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Выстава мае назву «За волю, незалежнасць і свабоду», паведамляе «Радыё Рацыё».

Наведвальнікі выставы з вялікай цікавасцю пазнаёмяцца з рэдкімі і каштоўнымі экспанатамі, якія прысвечаны паўстанню і Тадэвушу Касцюшку. У экспанатах добра паказана роля Касцюшкі ў кіраўніцтве паўстаннем і вайсковымі фарміраваннямі. Прыцягваюць увагу наведвальнікаў унікальныя гравюры з калекцыі заснавальніка музея Язэпа Стаброўскага, розныя партрэты паўстанцаў, планы баявых дзеянняў, рэчы ХVII-XIX стагоддзяў і іншыя. Усе 30 экспанатаў выстаўлены з фондаў музея.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях