28 марта 2024, четверг, 22:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менску пройдзе спеўны сход «Народны альбом»

У Менску пройдзе спеўны сход «Народны альбом»

Спеўны сход «Народны альбом» адбудзецца 7 лютага.

7 лютага ў кафэ «Грай» пройдзе «Спеўны Сход», прысвечаны «Народнаму альбому», паведамляе «Радыё Рацыя».

У Менску ў лютым запланаваны шэраг імпрэзаў, прысвечаных «Народнаму альбому» і часу, пра які спяваецца ў легендарным праекце.

«Арт Сядзіба» і «Спеўны Сход» правядуць вандроўку ў часы існавання Заходняй Беларусі.

«Народны альбом» — гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам Міхалам Анемпадыставым. Ён напісаў вершы, а Лявон Вольскі – музыку. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла – гэта гісторыя невялікага горада ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады. Яго запісалі на студыі радыё 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова і Аляксандр Памідораў.

«Народны альбом» – гэта першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

Арганізатары паведамляюць, што ўсе івэнты будуць прысвечаныя памяці Міхала Анемпадыстава.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях