10 декабря 2018, понедельник, 4:07
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики

Лёнік Тарасевіч: Мае работы маюць больш супольнага з жывапісам ВКЛ

ЛЁНІК ТАРАСЕВІЧ
ФОТА: RADIO.BIALYSTOK.PL

Мастак лічыць сябе спадкаемцам Вялікага Княства Літоўскага.

Пра мастацтва, жыццё на памежжы і беларускасць — пра гэта гаварыў прафесар Лёнік Тарасевіч у Склепе з культурай, перадае racyja.com.

У рамках дыскусійнага клубу «АБ-БА» прайшла сустрэча з выдатным мастаком і арганізатарам беларускага культурнага жыцця на Падляшшы.

Сам Лёнік Тарасевіч лічыць сябе спадкаемцам ВКЛ: «Не столькі супольнага маюць мае работы з жывапісам, які ёсць у Польшчы, колькі з жывапісам мастакоў, які выйшлі з прасторы Вялікага Княства Літоўскага, з гэтай зямлі. Яны мне нашмат больш блізкія, чым тое, што адбывалася ў Польшчы. Я не маю гэтага рацыянальнага падыходу да жыцця».

Цягам бліжэйшага месяца ў менскай галерэі «Ў» будзе можна паглядзець супольную выстаўку Лявона Тарасэвіча і Андрэя Дурэйкі. Лёнік Тарасевіч з’яўляецца адным з найбольш вядомых сучасных мастакоў у Польшчы і Еўропе.