23 октября 2018, вторник, 0:49
Нам нужна ваша помощь
Рубрики

Канцэрт, які не дазволілі ў Горадні, адбыўся ў Беластоку

1
Фото: Newspix.pl

На беластоцкім Рынку Касцюшкі выступіла легенда польскай сцэны – каманда Lady Pank.

Канцэрт першапачаткова меўся адбыцца ў Горадні падчас святкавання 30-й гадавіны існавання Саюзу палякаў у Беларусі. Аднак улады не дазволілі здзейсніць мерапрыемства, паведамляе «Радыё Рацыя».

Дапамогу аказалі Самакіраванне Беластока ды самаўрад Падляшскага ваяводства. На канцэрт прыехала больш за 500 беларускіх палякаў.

Фота: «Радыё Рацыя»