28 апреля 2024, воскресенье, 18:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лукашэнка: РФ сарвала тэрміны будаўніцтва Беларускай АЭС

51
Лукашэнка: РФ сарвала тэрміны будаўніцтва Беларускай АЭС

Запуск АЭС можа быць зноў адкладзены.

Пра гэта стала вядома на нарадзе Лукашэнкі з урадам 22 верасня, дзе абмеркавалі вынікі беларуска-расейскіх перамоў.

У Сочы Лукашэнка папрасіў Пуціна падоўжыць тэрмін вяртання крэдыту на будаўніцтва АЭС у Астраўцы і знізіць адсоткавую стаўку. Лукашэнка спаслаўся на тое, што Расея парушае тэрміны будаўніцтва.

"Мы таксама абмеркавалі пытанне аб падаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва атамнай станцыі і зніжэнне адсоткавай стаўкі", - сказаў дыктатар.

Лукашэнка растлумачыў, што беларуская старана гэта матывуе тым, што тэрміны будаўніцтва расейскай стараной парушаныя.

"Пакуль адкладаецца запуск першага блока аж на год. Баюся, як мяне інфармуюць кантралёры, што, можа быць, Расея папросіць яшчэ перанясенне гэтага тэрміну, што ўжо наогул недапушчальна. І калі тэрміны былі сарваныя (мы, вядома, не хочам ісці ў суды, судзіцца, як гэта паводле дамовы), мы дамовіліся аб тым, што тэрмін вяртання крэдыту трэба падоўжыць і адсоткавая стаўка павінна быць не горшая, чым для іншых дзяржаў. Да прыкладу, Арменіі, Бангладэш, Вугоршчыне і гэтак далей", - адзначыў Лукашэнка.

"Гэта прыкладна да 3%. Непрыняцця ніякага. Трэба проста дапрацаваць гэтае пытанне. І я думаю, што мы можам развязаць гэтае пытанне ў тым ключы, у якім я сказаў", - дадаў беларускі правадыр.

Написать комментарий 51

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях