15 декабря 2018, суббота, 13:29
Спасибо вам
Рубрики

У Менску адбудзецца вечарына «Міцкевіч яднае»

1
Адам Мицкевич
Картина Валентия Ваньковича/Фото: charter97.org

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак з «Пана Тадэвуша».

Litwo! Ojczyzno moja!…

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…

Lietuva! Mano gimtinė!…

Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?

З нагоды 220-годдзя Адама Мiцкевiча, якое нашыя народы і ўвесь свет святкуюць сёлета, Польскі Інстытут у Менску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з «Пана Тадэвуша», паведамляе «Радыё Рацыя».

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага Адама Мiцкевiча, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.

Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю тут.

Тэатралізаваную частку ладзіць «Тутэйшы тэатр» (рэжысёр – Андрэй Саўчанка).

Музыка – Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў,

Выканаўцы – гурт «Vuraj».

22 верасня, 15:00, Дом Дружбы (вул. Захарава, 28)

Уваход вольны.