19 марта 2024, вторник, 14:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Абаронца Курапатаў: Вера ў Хрыста – цвёрдая глеба пад нагамі

1
Абаронца Курапатаў: Вера ў Хрыста – цвёрдая глеба пад нагамі
Васіль Бань

За бяздзейнасць даводзіцца дорага плаціць, пазней і ўсім разам.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя праводзіць серыю інтэрвію з абаронцамі Курапатаў ад БХД. Новы госць прэс-службыВасіль Бань.

- Васіль, пра вас шырокая грамадскасць даведалася падчас абароны Курапатаў. Вы стаіце на варце са сцягам, запісваеце відэа. Што падштурхнула вас стаць у адзін шэраг з абаронцамі?

- Каля двух гадоў назад я страціў апошнюю надзею на змены да лепшага ў нашай краіне, якія адбудуцца самі сабой.

Калі ішлі маршы недармаедаў, адзін чалавек у інтэрв’ю сфармуляваў тое, што я думаў, але не адважваўся сабе сказаць. А словы яго былі такія: «Я не дармаед. Мы з жонкай абодва працуем. У нас двое дзяцей. І я разумею, што з кожным годам мы жывем усё горш і горш. Я ўжо не думаю пра штосьці лепшае для сябе, хацелася б лепшага для сваіх дзяцей. Але я не бачу шляху, як гэтага дамагчыся».

У мяне было такое пачуццё, што я бачу сябе з боку.

Усе мы разумеем, што за занятак палітыкай у нашай краіне, часам, прыходзіцца плаціць высокую цану. Але часам за бяздзейнасць даводзіцца плаціць яшчэ даражэй, пазней і ўсім разам. У гэтай праблеме кожны робіць свой выбар.

Што далей? Адзін у полі не воін. Паўстала пытанне: «А дзе ж знайсці тую дружыну і таго князя, што сёння вядуць няроўны бой за людское шчасце»?

Асабіста мне хопіць пальцаў адной рукі, каб пералічыць апазіцыйных беларускіх палітыкаў, якім я давяраю. Адзін з іх Павел Севярынец. Уласна вось вам і адказ, чаму я сярод абаронцаў Курапатаў.

- Распавядзіце пра сябе.

- Нарадзіўся ў 1979 годзе ў горадзе Мінску. Бацькі з ліку служачых. Вучыўся ў звычайнай ў школе, любімымі прадметамі былі гісторыя і геаграфія. Пасля заканчэння паступіў у «нархоз». Атрымаў прафесію эканаміста. Адслужыў у войску. Працаваў па большай частцы ў сферы гандлю, паспрабаваў сябе ў прафесіях ад грузчыка да менеджара. Жанаты. Ёсць двое дзяцей. Па перакананнях – хрысціянін.

- Вы малады, разумны чалавек, здольны знайсці сабе месца ў жыцці. Чаму б вам не прыстасавацца да існуючага ладу? Падумаеш, аўтарытарызм — ды ў іншых краінах сваіх праблемаў хапае, а жыць-та трэба.

- Ведаеце, я ўсё жыццё імкнуўся прыстасавацца да навакольнай рэчаіснасці. У біялагічным разрэзе гэта нармальна, і нават прагрэсіўна. Але чалавек — істота біясацыяльная, і вось сацыяльнае прыстасаванства не такі ўжо і станоўчы фенамен. Па вялікім рахунк,у «нармальна» ўладкавацца ў жыцці мне заўсёды замінала сумленне. Пастаянна даводзілася яго ўгаворваць, ісці на кампрамісы. У выніку гэта не прыносіла ўнутранага спакою.

Паглядзіце вакол, мала ў нас магчымасцяў сумленна працаваць і зарабляць. А на нашы законы і правілы? Яны ж створаны для таго, каб іх парушаць. І ў такой сітуацыі з чалавекам «дамовіцца» значна прасцей. Вось і жывуць нашы людзі не па законах (у тым ліку і Божых), а па «паняццях». А навошта жывуць? Для каго, для чаго?

Ці варта прыстасоўвацца? Пакінем пытанне адкрытым.

- Вы разважаеце пра хрысціянскія каштоўнасці. Што яны для вас значаць?

- Для мяне вера ў Хрыста — гэта цвёрдая глеба пад нагамі, якая дае магчымасць выстаяць віры пытанняў і сумненняў. У кожнага ў жыцці бываюць сітуацыі, калі незразумела як паступіць правільна. І ў пэўным сэнсе мы шчаслівыя людзі толькі таму, што маем магчымасць суаднесці свае рашэнні з эталонам запаведзяў Хрыста.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях