19 апреля 2024, пятница, 16:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Выклік і непадпарадкаванне»

«Выклік і непадпарадкаванне»

У Полацку вучылі рабіць мастацкія праекты.

Больш за 50 чалавек сабраліся ў Полацку ў Карціннай галерэі на лекцыю мастака-канцэптуаліста Руслана Вашкевіча і мастацтвазнаўцы Аліны Саўчанкі.

Лекцыя называлася «Выклік і непадпарадкаванне» і вучыла рабіць мастацкія «бомбы». Пасля Полацка Вашкевіч і Саўчанка наведаюць з лекцыяй Гомель, Гародню, Магілёў, Віцебск і Берасце.

Фото: racyja.com

Пра мэту гэтых сустрэчаў гаворыць для «Радыё Рацыя» Руслан Вашкевіч:

Фото: racyja.com

У апошні час з’явілася даволі шмат праектаў, якія з незразуменнем альбо крытычна ўспрымаюцца нават мастацкім асяроддзем, нашай грамадой, тусоўкай. І гэты прамы кантакт, гэтае ручное кіраванне, у тым ліку сваімі думкамі ці сваімі матывацыямі, вельмі карысна структуруе і кантакт з гледачамі, і ўласнае дарослае абгрунтаванне таго, што робіш.

Фото: racyja.com

Лекцыя доўжылася тры гадзіны. Пасля чаго яшчэ паўгадзіны Руслан Вашкевіч і Аліна Саўчанка адказвалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Фото: racyja.com
Фото: racyja.com
Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях