26 апреля 2024, пятница, 4:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Пружанах з'явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

5
У Пружанах з'явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Усе гістарычныя назвы прадубляваны на беларускай мове.

Яшчэ ў красавіку было анансавана, што да канца года на некаторых вуліцах Пружанаў з'явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц, паведамляюць pruzhany.net.

І вось гэтыя планы ўвасобіліся ў жыццё.

Цікава, што ўсе гістарычныя назвы прадубляваны на беларускай мове, а таксама на мове той краіны, якая надала назву вуліцы ў той ці іншы час: назвы 16 стагоддзя напісаныя на беларускай, 19-га — на рускай, назвы 1915 года — на нямецкай, 1921 і 1926 года — на польскай, 1941 — зноў на нямецкай, 1944 і 1993 гадоў — на беларускай.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях