25 апреля 2024, четверг, 4:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Фотафакт: Пад Мінскам адгуляў фестываль «Камяніца»

Фотафакт: Пад Мінскам адгуляў фестываль «Камяніца»

Выступы музыкаў прынеслі гледачам сапраўднае задавальненне і добры настрой.

Вуліца рамёстваў, вялізная музычная праграма, забавы, гульні, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка, вялікі фудкорт і шмат іншага чакала сёння наведнікаў Музея архітэктуры і побыту ў Строчыцах, пiша «Новы час».

«Мінсктранс» арганізаваў дадатковыя маршруты ў музей. Для тых, хто прыехаў на аўто, былі абазначаны пляцоўкі для бясплатнай паркоўкі. Уваход на фестываль каштаваў 20 рублёў, але тых, хто прыйшоў у народных строях, пускалі бясплатна. Трэба адзначыць, што наведнікаў у этнаадзенні было нямала. На сцэнічных пляцоўках была ўсталяваная вельмі якасная гукавая апаратура, дзякуючы чаму выступы музыкаў прынеслі гледачам сапраўднае задавальненне і добры настрой.

У першай палове дня наведнікаў забаўлялі фолк-гурт "Чарот", "Любанскія музыкі", Патрыцыя Свіціна, этна-студыя Кetri, фолк-гурт "Гаманіна". Сяргей Доўгушаў зладзіў "Спеўны сход" і прэзентаваў публіцы палескія спевы дуэта Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі.

На галоўнай сцэне выступалі гурт "Стары Ольса", Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra, праходзіў паказ элегантных калекцый сучаснага адзення ў этнастылі. На вечар былі анансаваныя ўкраінскія і расійскія гурты, а таксама этна-трыа "Троіца", Лявон Вольскі & Павел Аракелян, гурт Trollwald.

Адначасова на сцэне, арганізаванай у будынку царквы выступалі гурт "Мярэжа", праходзіў канцэрт "Лірніцкі пагост", дзе выступалі Алесь Лось, Дзяніс Сухі, Алесь Чумакоў, Сяргей Чубрык, Каця Радзівілава, Васіль Грынь, Алесь Жукоўскі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях