19 октября 2018, пятница, 8:53
Нам нужна ваша помощь
Рубрики

Рэжысэр, які ўвасобіў Каліноўскага

Еўсьцігней Міровіч. 1914 год

20 нечаканых фактаў пра Еўсьцігнея Міровіча.

10 жніўня — 140 гадоў з дня нараджэньня рэжысэра, драматурга, пэдагога Еўсьцігнея Міровіча, чалавека, які, на думку ягоных сучасьнікаў, зрабіў беларускі тэатар па-сапраўднаму прафэсійным. Папулярны піцерскі вадэвільны і камічны рэжысэр, выпадкова трапіўшы ў Менск, асталяваўся ў ім назаўжды і прыўнёс у беларускае сцэнічнае мастацтва неўласьцівыя яму лёгкасьць ды іронію. Яго імклівыя пастаноўкі нагадвалі кіно, і сам ён марыў здымаць фільмы.

1. Яго першай роляй была шахматная фігура

Міровіч у ролі матроса (адзін зь ягоных дарэвалюцыйных вадэвіляў)

«К этому времени [калі Еўсьцігнею Міровічу было 15 гадоў. — В. Дэ Эм.] я попадаю актером в „настоящий театр“: приехавшему в зоологический сад шведскому театру нужны были живые шахматные фигуры в оперетте „Морской кадет“. Одну из этих фигур изображаю я». (Е.А. Мирович. Юбиляр о себе // Трибуна искусства. 1925, № 8.)

2. У юнацтве любіў граць камічных бабуль

«Еўсьцігней Афінагенавіч захапляўся ролямі камічнага характару, любіў іграць ролі старых і камічных бабуль, таму што ў нашым гуртку дзяўчаты не жадалі іграць старых бабуль». (В. Ліхачоў. Успаміны аб юнацкіх гадах Еўсьцігнея Афінагенавіча Міровіча (Дунаева) // Беларускае мастацтва. 1960.)

3. Лічыў, што ў творчых памылках маладога беларускага тэатру вінаваты глядач

Паводле артыкула Алеся Дудара (які схаваўся тут пад псэўданімам А. Зьніч):

«...т. Міровіч у сваёй прамове падкрэсьлівае, што тэатар беларускі яшчэ вельмі малады: яго можна прыраўнаваць да дзіцяці, якое толькі што пачало сваё жыцьцё і зараз-жа было выпхнута ў сьвет шукаць сабе пакармленьня. Зразумела, што малады, неакрэпшы тэатар мог дапусьціць памылкі, але ня ён вінават у гэтых памылках. Шукаючы пракармленьня, ён зьвяртаецца да публікі, а тая за свае грошы вымагае ад тэатру таго, што ён можа і не хацеў бы рабіць. Дык вось дзе сапраўдны вінавайца ўсіх памылак, зробленых Ак. Тэатрам, і ніхто іншы не павінен сядзець на лаўцы абвінавачваемых, як гэта публіка». (А. Зьніч. Суд на тэатрамі м. Менску // Савецкая Беларусь. № 75. Пятніца, 6 красавіка, 1923.)

Разам са сваімі артыстамі з БДТ-1, 1922 год

4. Яго вінавацілі ў тым, што ён вольна абыходзіцца з клясыкай

У «Савецкай Беларусі» Павал Любецкі гнеўна пісаў: «Што належыцца да „Пінскай шляхты“, /.../ то /.../ нават у фарсе нельга гаварыць: „Па ўказу яго імпэратарскага вялічаства ад 1919 г.“ і бязбожна блутаць усіх вядомых артысту цароў». (П.Л. «Паўлінка» і «Пінская шляхта» // Савецкая Беларусь. № 274. Нядзеля, 10 сьнежня, 1922.)

Былы вучань Яўген Рамановіч у часы сталінскіх рэпрэсій «прыпамінаў» свайму настаўніку былыя «грахі»: «У 1923 годзе ў пастаноўцы „Мешчанін — дваранінам“ Мальера рэжысэр Міровіч робіць „асучасьніваньне Мальера“. У пісьмо Журдэна да Дорымэны ўстаўляецца фраза: „З комуністычным прывітаньнем“. Журдэн гаворыць слугам: „Пойдзем на Камароўку і Старажоўку“ /.../ Акторы /.../ ўвесь час /.../ кувыркаюцца, коўзаюцца па нахіленых дошках, робяць іншыя /.../ акрабатычныя трукі». (Е. Рамановіч. Фармалістычныя і натуралістычныя скажэньні ў працы Белдзярждрамтэатра // Літаратура і мастацтва. № 6. Нядзеля, 30 студзеня 1938.)

Сцэна са спэктакля «Мешчанін у шляхецтве», 1924 год

А невядомы супрацоўнік ЛіМа абураўся прэм’ерай Міровіча, пастаўленай у ТЮГу, дзе ў канцы 30-х Міровіч быў галоўным рэжысэрам: «Пастаноўшчык спэктакля [„Даходнае месца“ А. Астроўскага. — В. Дэ Эм.] /.../ усумніўшыся ў тым, ці будзе ясным для гледача ўсё, што дадзена драматургам, вырашыў дапамагчы клясіку дайсьці да нашага гледача /.../. З гэтай мэтай першая дзея камэдыі разьбіваецца /.../ на дробныя карціны. Мяняецца месца дзеяньня, што адкрыла такія магчымасьці „ускрыцьця і завайстрэньня“, да якіх ніколі-б не дадумаўся-б клясык. Робяцца значныя купюры тэксту. /.../ тэатр /.../ узбагачвае Астроўскага... новымі рэплікамі. /.../ Камісія [Упраўленьня па справах мастацтваў] /.../ ня здолела пераканаць калектыў у няправільнасьці абароны ім памылковага падыходу да работы над клясычнай спадчынай. /.../ Адзіны крытык, які быў у складзе камісіі, тав. Вольскі, ухіліўся ад удзелу ў абмеркаваньні...» (Юр. Чаму адкладваецца прэм’ера // Літаратура і мастацтва. № 20. Чацьвер, 11 мая 1939.)

5. Паводле Зьмітрака Бядулі, менавіта спэктакль Міровіча «Кастусь Каліноўскі» абудзіў вялікую цікавасьць да гэтай гістарычнай асобы

Уладзімер Крыловіч, выканаўца галоўнай ролі Кастуся Каліноўскага ў аднайменным спэктаклі. 1923 год

«Не прыпомню добра, хто падаў ідэю Міровічу апрацаваць для сцэны „Кастуся Каліноўскага“, але пасьля першых пастановак гэтай п’есы пачалі зьяўляцца навуковыя досьледы з эпохі Каліноўскага, вершы пад назваю „Кастусь Каліноўскі“, партрэты Кастуся Каліноўскага, яго бюст (работы мастака Грубэ) яшчэ і цяпер красуецца ў залі Інстытуту Беларускае Культуры. А ў канцы стварылі і кіно-фільм „Кастусь Каліноўскі“. Міровіч быў першым, які паказаў са сцэны жывы малюнак нашага рэвалюцыйнага мінулага, — у гэтым яго вялікая заслуга». (З. Бядуля. Рэжысэр і драматург // Савецкая Беларусь. № 94. Нядзеля, 22 красавіка 1928.)

6. Захапляўся «Тутэйшымі» Янкі Купалы, але баяўся іх ставіць

«Ён хацеў паставіць п’есу Купалы «Тутэйшыя», але яго не задавальняла тое, што ў цэнтры яе галоўны герой — мешчанін і абывацель Мікіта Зносак /.../ Купала спрачаўся, даводзіў Міровічу, што сымпатыі гледачоў будуць на баку Янкі Здольніка /.../.

— Вось Янку Здольніка і трэба ставіць у цэнтры п’есы, гаварыў Міровіч /.../

Помню, Міровіч гаварыў нам, акцёрам: «Браточкі, я вельмі хачу паставіць /.../ „Тутэйшыя“. /.../ Мне вельмі блізкі жанр п’есы. /.../ Гэта — /.../ сапраўдная драматургія, але ці дарэчы сёньня яе палітычны гратэск...» (Рамановіч Я. Знаёмыя сілуэты. 1974.)

Рэклямная афіша спэктакля «Тутэйшыя». (Савецкая Беларусь. № 256. 1926)

7. Яго абвінавачвалі, што ён зьдзекліва паказвае на сцэне рабочых, а ў сацрэалістычнай п’есе «Як гартавалася сталь» уводзіць элемэнты шаржу й гратэску

«Буйную памылку зрабіў Міровіч, дапусьціўшы (асабліва ў 2 акце) грубы шарж на рабочую масу. Можна высьмейваць паасобных людзей, /.../ але даваць карыкатуру на ўсю рабочую масу ня можна, бо гэта будзе гвалт над мастацкаю праўдаю». (Тодар Глыбоцкі. Калі-ж запяюць верацёны? // Савецкая Беларусь. № 249. Субота, 27 кастрычніка, 1928.)

Сцэна са спэктакля «Мост». 1929 год

«Тут адчуваецца нейкая фальш, непраўдападобнасьць, асабліва ў рабочых, якія гутараць паміж сабой, сурова прытрымліваючыся палітграматы. Асабліва дрэннае ўражаньне пакідае сцэна, дзе рабочыя з чырвоным сьцягам і з партрэтам Леніна ідуць пад гукі „кірпічыкаў“.

Фінал п’есы «Як гартавалася сталь». 1937 год

Гэтымі „кірпічыкамі“ пастаўлены ўсе кропкі над і. Ня будзем ужо казаць пра выразны анархізм „кірпічыкаў“ у 1921 годзе. Але няўжо ў БДТ, які прэтэндуе да таго-ж на назву „акадэмічнага“, на шосты год існаваньня не хапіла здаровага пачуцьця зразумець усю пошласьць, усю няўмеснасьць іх у гэтай /.../ сцэне». (В.В. «Акадэмічныя кірпічыкі» // Савецкая Беларусь. № 231. Нядзеля, 10 кастрычніка, 1926.)

«Фінал /.../ зроблен толькі для таго, каб выклікаць сьмех у гледача. І неяк ня вяжацца з плянам спэктакля прысутнасьць такіх пэрсанажаў, як самагоншчыца і палкоўнік Чарняк, камэндант і цырульнік Зельцэр, якія зроблены ў пляне шаржа». (А. Е. «Як гартавалася сталь» // Літаратура і мастацтва. № 34. Аўторак, 30 лістапада 1937.)

8. Калі яго прымушалі пісаць камуністычна-хваласьпеўныя артыкулы, то ён дазваляў сабе там зьдзеклівую іронію

Міровіч. 1920-я гг.

«Нам баліць душа ад таго, што ў Грэцыі манархісты распраўляюцца са змагарамі за свабоду, што ў Інданэзіі гараць вёскі і гінуць мірныя жыхары, што ў Лёндане і Нью-Йорку пануюць вечныя туманы»

(Я. Міровіч. Усе дарогі вядуць да комунізма. (Слухаючы даклад таварыша Молатава) // Літаратура і мастацтва. Субота, 15 лістапада 1947.)

9. Міровіча раздражнялі сацрэалістычныя акторскія этуды ягоных студэнтаў

Еўсьцігней Міровіч. 1920-я гг.

«Мой /.../ этюд вызвал много споров и разговоров. Назвал я его „Возвращение в родной очаг“. /.../ Город, где жила моя семья, освободили войска соседнего фронта. /.../ Дом наш частично разрушен. /.../ Вбегаю в открытую дверь своей квартиры. Никого! /.../ замечаю на полу фотографию моей семьи. /.../ „Убили или увезли в Германию!“ — решаю /.../ давая волю беззвучным рыданиям. „Мстить!“ — говорю про себя и /.../ выхожу на лестницу. „Ну, давайте поговорим, а поговорить есть о чем, — слышу /.../ слова Мировича. — Показ и наигрыш, театральщина, геройство никчемное и никому не нужное. Сплошная выдумка, холодный рассудок. Непонятно совершенно, почему вы решили, что семью убили, кровь, что ли, где-либо увидели? А может, они все живы и находятся у соседей? Вы нарушили логику мысли, а следовательно, и логику поведения, чем объясняется и большой мышечный зажим, особенно в руках“». (Бутаков А. Мои учителя. 2004.)

10. Янку Купалу чапляла, што спэктакль Міровіча «Машэка» быў мала падобны да ягонай паэмы «Магіла льва»

«Еўсьцігней Афінагенавіч усьміхнуўся і, крыху падумаўшы, адказаў:

— Я чытаў вашу паэму „Магіла льва“, Іван Дамінікавіч, яна мяне натхніла на п’есу.

— Але вы зрабілі ўсё па-свойму, у вас нават імёны, апрача Машэкі, іншыя.

— Ну, вядома, драма ёсьць драма, — адказаў Міровіч, — для сцэны патрэбны другія калізіі, тэатральныя /.../

— /.../ у мяне Машэка жыве, — заўважыў Купала, — у звычайнай бярлозе ў лясным гушчары, а ў вас там — цэлы падземны палац, з дыванамі і сьвяцільнямі.

— На гэта мяне штурхнуў разбойны раманс, які я чуў ад аднаго сьпевака ў Піцеры, — адказаў Міровіч. — Валодзя, — зьвярнуўся да Крыловіча, — прынясі гітару, я вам прасьпяваю гэты раманс». (Рамановіч Я. Знаёмыя сілуэты. 1974.)

Сцэна са спэктакля «На купальле». 1921 год

11. Любіў насычаць свае пастаноўкі па-эстраднаму яркімі інтэрмэдыямі

«Рыхтуючы спэктакль для дзяцей, БДТ-1 выбраў п’есу Заяіцкага „Вільгельм Тэль“. Пастаноўшчык гэтай п’есы Міровіч рашыў яе ўзбагаціць некалькімі ўстаўнымі нумарамі. На мастацкім савеце ўспомнілі, што тагачасныя мараходы прывозілі з-за акіяну розных экзатычных зьвяроў — малпаў, папугаяў, гепардаў. Таму люты намесьнік нямецкага імпэратара Гесьлер, які правіў Швайцарыяй, мог, як і ўсе тагачасныя фэадалы, трымаць для паказу гасьцям малпу. Пацешныя рухі яе вельмі ўсьцешылі б дзяцей...

Уладзімер Крыловіч у ролі Граковіча са спэктакля «Перамога». 1926 год

Міровіч ухапіўся за гэту думку. Прысутны ж на нарадзе Ўладамірскі з задавальненьнем згадзіўся імітаваць чалавекападобную малпу. Разам з мастаком і краўчыхамі тэатру пашылі для артыста трыко, зьверху якога ішла шкурка кенгуру, а для галавы артыста была зроблена спэцыяльная маска. Ул. Уладамірскі тонка распрацаваў рухі малпы. Разгуляўшыся, яна трапляла мячыкам у самага важнага і тоўстага госьця Гесьлера. Дзіцячая аўдыторыя весела сустрэла Ўладамірскага, горача яму аддзячыла воклічамі захапленьня і бураю воплескаў» (Язэп Дыла. Першыя іскры таленту // Тэатральны Мінск. № 3, 1978.)

12. Нарадзіўся ў сям’і старавераў, якія не хацелі, каб ён стаў рэжысэрам

«Когда отцу стало известно, что я избрал профессией сцену, он, будучи старовером, этому воспротивился. Страсть к театру победила, однако, „сыновние чувства“, и вот в 1900 году я уже выступаю как профессиональный актер». (Е.А. Мирович. Юбиляр о себе // Трибуна искусства. № 8. 1925.)

13. Любіў у сваіх пастаноўках ствараць эфэкт спэктакля ў спэктаклі

Сцэна са спэктакля «Графіня Эльвіра». 1910 год

«Рассмотрим /.../ пьесу „Графиня Эльвира“. Мирович назвал ее шаржем в двух действиях на солдатский спектакль /.../. Весь первый акт идет закулисная подготовка спектакля, когда солдаты наряжаются в костюмы и гримируются под присмотром фельдфебеля Сидоренки. Когда были улажены тысячи разных недоразумений с усами, париками и костюмами, когда получены последние инструкции от генеральши Строевой, как играть женщин, начинается сам спектакль... /.../».

«...комедия „Рыцарь дон Фернандо“ /.../ рисует картины закулисной жизни. Сцена разделена на две части: на одной — кулисы и уборные, на второй — сцена. Пока одни актеры гримируются и приготовляются к выходу, ругаются с бутафорами, кричат на портных, давших два разных сапога, — на сцене идет испанская трагедия в костюмах. Автор обнажил все курьезы закулисной техники: конский топот, производимый ногами сценариуса, гром, достигаемый посредством гороха, отряд солдат, представленный в виде одних касок, проносимых над декорацией...» (С. Петрович. Кто такой Мирович // Неман. № 4, 1960.)

Уладзімер Уладамірскі ў ролі Блазна са спэктакля «Каваль-ваявода». 1925 г.

«...А. Сабалеўскі першы заўважыў адну са спэцыфічных асаблівасьцяў п’есы „Каваль-ваявода“: так, як часам на сцэне акторы ў спэктаклі іграюць спэктакль, у „Кавалю-ваяводзе“ героі таксама арганізоўваюць камэдыю, дзе ёсьць і рэжысёр. Такім рэжысёрам тут выступае Блазен, скіроўваючы дзеяньне ў патрэбнае рэчышча». (Якуб Усікаў. Шматгранны талент // Полымя. № 8. 1978.)

14. Не хацеў друкаваць свае драматургічныя творы

Вокладка зборніка п’ес Міровіча. 1957 год

«Міровіч не лічыў свае п’есы літаратурна дасканалымі. Ён адмаўляўся іх друкаваць. Мне, свайму вучню, ён гаварыў ня раз:

— Разумееш, я пішу для сцэны, для актораў. Каб аддаць іх у друк, зрабіць мае п’есы прыгоднымі для чытаньня, трэба добра апрацаваць, а дзе я знайду час?» (Рамановіч Я. Знаёмыя сілуэты. 1974.)

15. Прымушаў сваіх студэнтаў класьціся пад хірургічны нож

«У Дины Ш. в верхней челюсти была большая щель между зубами, и буква „С“ страшно просвистывала. Исправить дефект можно было только путем хирургического вмешательства. Студентка не задумываясь решилась на сложную операцию, ибо этого требовал /.../ Мирович. Поехав к брату на летние каникулы в Одессу, я пошел прежде всего не на пляж, а в госпиталь, к врачу, чтобы лечь в стационар на операцию носовой перегородки: /.../ Мирович сказал /.../, что мне очень мешает носовой звук». (Бутаков А. Мои учителя. 2004.)

Са студэнтамі. 1945 год

16. Калі Міровіч узначальваў ТЮГ, то адзін з артыстаў пісаў даносы на супрацоўнікаў гэтага тэатру

«Далёка не на вышыні знаходзіцца працоўная дысцыпліна ў нас, у Тэатры юнага гледача БССР. /.../ 9 студзеня — па віне рабочых сцэны (машыніст Отчык) са спазьненьнем на 20 мінут пачалася рэпэтыцыя п’есы „Блакітнае і ружовае“. 8 студзеня на спэктакль „Ноч у верасьні“ спазьніліся актрысы тт. Гальперына і Гамуліна. Дырэкцыя тэатру ніякіх мер (акрамя „таварыскіх размоў“) да гэтых актораў не прыняла.

Уладзімер Уладамірскі ў ролі Брызгаліна са спэктакля «Кар’ера таварыша Брызгаліна». 1925 год

Дырэкцыя ніяк ня можа выпрацаваць сталага графіка работы, нягледзячы на неаднаразовыя патрабаваньні вытворчага сэктара мясцкома і ўсяго калектыву тэатра. Аб рэпэтыцыях і спэктаклях работнікі тэатра даведваюцца несвоечасова. Нярэдка прыходзіцца доўга хадзіць па пятах памочніка рэжысэра, каб даведацца пра расклад на наступны дзень. Час зразумець дырэкцыі Тэатру юнага гледача, што адсутнасьць дасканалых раскладаў падрывае працоўную дысцыпліну». (Л. Фрыдман, актор Тэатру юнага гледача. Замест суровых мер — «таварыскія гутаркі» // Літаратура і мастацтва. № 3. Аўторак, 27 студзеня 1939.)

17. Яго экспэрымэнты ў стылі Мэерхольда захаплялі жыхароў Віцебску і Язэпа Дылу, але раздражнялі ўласных артыстаў

«...мы с Мировичем /.../ побывали в театре Мейерхольда, Таирова. /.../ Видимо, какие-то формальные изыски Мировичу понравились, и он тоже решился на „новаторство“ в спектакле по пьесе А. Луначарского „Поджигатели“. Она у нас шла под названием „Красная маска“. Актеры /.../ не воспринимали новаций, спорили, волновались, даже отказывались исполнять некоторые мизансцены, не понимая их, а он настаивал на своем. /.../ Критика назвала спектакль „Красная маска“ „зеленой яичницей“, чему дала основания пестрая роспись декораций Марикса». (Евгений Романович. Он жил театром // Неман. № 8. 1978.)

Сцэна са спэктакля «Каваль-ваявода», 1925 год

«...нынешний приезд его [БДТ-1 — В. Дэ Эм.] лишний раз показывает, какое значительное художественное начинание выросло на почве Белорусской национальной культуры. Театр вырос, окреп и оформился, как идеологически, так и в смысле художественной своей ценности. Виденные нами ныне впервые новые постановки театра „Поджигатели“ и „Коваль воевода“ подтверждают наше мнение о том, что работы его являются крупным театральным достижением БССР». (Э. Аршанский. Гастроли Белгостеатра // Трибуна искусства. № 12. 1925.)

«Сэзон 1924-25 г. „Чырвоная маска“ А. Луначарскага са сваім першым актам, поўным урытмованага руху, уваходзіць у гісторыю БДТ1, як новае яго мастацкае дасягненьне». (Я. Дыла. Сьвята беларускага тэатру // Савецкая Беларусь. № 94. Нядзеля, 22 красавіка 1928.)

Еўсьцігней Міровіч

18. У канцы 40-х яго папракалі, што не дае сваім студэнтам для рэпэтыцый беларускі матэрыял

«...Міровіч /.../ ставіцца [да сваіх вучняў] надзвычай патрабавальна. /.../ але як недахоп трэба адзначыць, што на другіх курсах адсутнічалі ўрыўкі з беларускіх совецкіх п’ес». (А. Есакоў. На экзаменах у тэатральным інстытуце // Літаратура і мастацтва. № 27. Субота, 5 ліпеня 1947.)

Студэнты Міровіча падчас іспытаў. 1947 год

19. Калі ўзьядналася Заходняя і Ўсходняя Беларусь, нечакана сустрэў, падчас гастроляў свайго тэатру ў Брэсьце, лепшага сябра, якога ня бачыў 25 гадоў

Міровіч, 1948 год

«Раптам мы пачулі чыйсьці ўзрадаваны голас:

— Міроша!

— Трэльскі!

І два таварышы кінуліся ў абдымкі. Завязалася жвавая гутарка сяброў, якія не бачыліся 25 год. Старэйшы майстар беларускай сцэны /.../ Міровіч расказаў свайму сябру пра шчасьлівыя годы свайго жыцьця, пражытыя ў Савецкай Беларусі. /.../

— А я гандляваў ліманадам, — ціха сказаў /.../ Андрэеў-Трэльскі, — забыў, мусіць, як трэба іграць на сцэне...» (В. Стэльмах. Радасныя дні // Літаратура і мастацтва. № 37. Нядзеля, 5 лістапада 1939.)

20. Лічыў, што памрэ раптоўнай сьмерцю, але перад сыходам яшчэ год мучыўся паралізаваны

Нэкралёг, прысьвечаны Міровічу ў газэце «Літаратура і мастацтва». 23 лютага 1952 году

«Однажды, показывая студийцам мизансцену, Мирович внезапно остановился и долго стоял окаменелый, словно задумавшись о чем-то. Потом упал, как срезанный серпом колос. К нему подбежали, подняли, вызвали „Скорую помощь“. Мы — друзья его — скоро пришли к Мировичу домой. Он лежал разбитый параличом, лицо его, искаженное глубокими морщинами, было отрешенным. Я помню, как-то на рыбалке, на родных для него Браславских озерах, он говорил мне, что с детства ничем не болел, что предназначена ему внезапная смерть. Евстигней Афиногенович ошибся. Больше года он неподвижно пролежал в постели». (Евгений Романович. Он жил театром // Неман 1978, № 8.)

Васіль Дэ Эм, «Радыё Свабода»