28 марта 2024, четверг, 16:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Выйшла паштоўка, прысвечаная змагарам за Беларусь

4
Выйшла паштоўка, прысвечаная змагарам за Беларусь

Асновай паштоўкі стала адмыслова зробленая каляровая версія вядомага фотаздымка партызанаў атамана Лукаша Сяменіка.

Супрацоўнікі Беларускага Радыё Рацыя Аляксей Трубкін і Арцём Сізінцаў, стыпендыят праграмы імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Цянюта ды графічны дызайнер Ігар Венско выдалі паштоўкі, прысвечаныя беларускаму антыбальшавіцкаму руху 1919-1924 гг..

Асновай паштоўкі, якая была выдадзена накладам у 500 экзэмпляраў, стала адмыслова зробленая каляровая версія вядомага фотаздымка партызанаў атамана Лукаша Сяменіка, якая дагэтуль была ў шырокім доступе толькі ў чорна-белым колеры вельмі дрэннай якасці.

Партызаны паўстанцкага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 г..

Падчас вырабу паштовак выявіліся новыя факты, датычныя фотаздымка. Перадусім гэта месца (вёска Вялікае Стахава, што каля Барысава), дзе быў зроблены фотаздымак. Таксама атрымалася ўдакладніць дату – 1919, а не 1920 год, які фігураваў у беларускай гістарычнай літаратуры. Тое ж датычыць і правільнай формы прозвішча атамана Лукаша Сяменіка, якога па-рознаму памылкова называлі яшчэ ў часы дзейнасці яго партызанскага аддзела, пра што сведчыць артыкул у менскай газеце таго часу «Беларускае жыцьцё» № 3 (25) 1920 год:

Лукаш Сяменік – беларускі вайсковец, ураджэнец вёскі Траянаўка Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Арганізатар Першага Беларускага партызанскага аддзела, які паспяхова дзейнічаў супраць бальшавікоў у Барысаўскім ды Менскім паветах у першай палове 1919 года. Аддзел налічваў каля 50 чалавек.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях