16 апреля 2024, вторник, 8:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Севярынец: Гэта ўжо нейкая сталіншчына

1
Павел Севярынец: Гэта ўжо нейкая сталіншчына

У палiтыка i пісьменніка на Акрэсціна забралi рукапіс.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву пра канфіскацыю рукапісу з другой кнігі яго рамана «Беларусалім», паведамляе «Радыё Рацыя».

Рукапіс з 11 старонак канфіскавалі ў яго ў ізалятары на Акрэсціна падчас адбывання 10 сутак адміністрацыйнага арышту за абарону Курапатаў.

– 11 старонак, якія былі запоўнены зялёнай асадкай, былі забраныя ў мяне падчас адной з праверак.

Пасля таго як я напісаў заяву на імя начальніка цэнтра ізаляцыі аб тым, каб мне вярнулі гэты рукапіс, змена на наступны дзень раскідала паперы з маіх асабістых рэчаў па ўсёй камеры, і патапталася па іх. Раман «Беларусалім» з большага быў напісаны ў месцах зняволення, і нідзе – ні ў Валадарцы, ні ў Амерыканцы, ні ў ізалятарах па ўсёй Беларусі, ні ў спецкамедатурах – рукапісы не забіралі. Гэта ўжо нейкая сталіншчына – забіраць у пісьменніка рукапіс.

Як адзначае Павел Севярынец, паводле ўсіх нарматыўных дакумантаў, супрацоўнікі ізалятара не могуць канфіскоўваць асабістыя запісы – гэта яго маёмасць.

«Больш за тое, паколькі я пісьменнік, гэта мой хлеб», – адзначае сустаршыня БХД. Факты канфіскацыі рукапісу і іншых здзекаў падчас адбыцця пакарання ён збіраецца данесці да як мага больш шырокіх колаў беларускай і міжнароднай грамадскасці. Павел Севярынец патрабуе вярнуць яму рукапіс і пакараць асобаў, вінаватых у парушэнні яго правоў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях