10 декабря 2018, понедельник, 15:10
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики

Адвакат беспрацоўных: Талакою можна тварыць цуд

Леанід Судаленка
Фота: charter97.org

Леанід Судаленка – пра тое, як беларусы дапамаглі герою «марша недармаедаў».

11 ліпеня пінскі інвалід Мікалай Крычко распавёў Свабодзе, што цябе адчувае сябе нармальна, адпачывае ў сябе на лецішчы і ў хуткім часе атрымае новы якасны пратэз, піша «Гомельская вясна».

«Я вельмі ўдзячны грамадазкасьці за дапамогу, за тое, што не пакінулі і не забыліся на нас, калек. Вялікі дзякуй Сьвятлане Алексіевіч. Што да пратэзу, то ўжо ў сьнежні мяне павінны выклікаць і аддаць яго», — сказаў Крычко.

Напамятаем, 11 сакавіка 2017 году Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах на «марш недармаедаў» у Пінску супраць дэкрэту №3, каб выказаць сваю нязгоду з сытуацыяй у краіне. Гэты ўчынак уразіў гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які заклікаў беларусаў дапамагчы інваліду набыць пратэз.

Праваабаронца кажа, што значную частку сумы, неаобходнай на новы пратэз, Мікалаю Крычко пералічыла нобэлеўская ляўрэатка пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якой пра інваліда распавёў менавіта ён. Да гэтага грошы на пратэз зьбіралі грамадой, але сабралі толькі шостую частку неабходнай сумы.

«Буду шчырым. Акрамя Алексіевіч, значную суму ахвяраваў яшчэ адзін чалавек, грамадзянін ЗША. Гэта Якаў Гутман, які прысутнічаў падчас сустрэчы нобэлеўскай ляўрэаткі ў Гомеля і публічна заявіў аб тым, што ён ахвяруе палову недастатковай сумы. Як бачна, талакою можна тварыць цуд, нават калі ён толькі тычыцца шэраговага чалавека», - сказаў арганізатар дапамогі інваліду Л. Судаленка.