29 марта 2024, пятница, 14:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Я буду маліцца і сэрцам, і думамі»

«Я буду маліцца і сэрцам, і думамі»

Купалаў фэст адзначылі ў Радашковічах.

Купалаў фэст прайшоў 9 ліпеня ў Радашкавічах у парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэтай святыні 135 гадоў таму быў ахрышчаны паэт Янка Купала (Ян Луцэвіч), піша сайт Catholic.by.

У гэтым годзе касцёл у Радашкавічах, у якім сваё служэнне нясе кс. Юрый Быкаў, святкуе 570-годдзе. Ён адзін з найстарэйшых у Беларусі.

Фэст распачаўся Святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

«135 гадоў таму распачаўся хрысціянскі шлях Янкі Купалы, — зазначыў у сваёй гаміліі іерарх. — Нездарма хрысціянскім духам былі прасякнуты творы песняра асабліва на першым этапе яго творчасці», — дадаў біскуп Юрый Касабуцкі.

«У нашыя часы многія людзі выбіраюць шлях змагання за мэту любым коштам, ідучы часамі па галовах іншых. Хрыстос прапануе нам дарогу пакорнага служэння бліжнім, тую самую дарогу, якой крочыў Янка Купала», — адзначыў перад прысутнымі біскуп.

Пасля святой Імшы прайшла акцыя «Чытаем Купалу разам», у якой жадаючыя чыталі вершы Янкі Купалы. Біскуп Юрый Касабуцкі і прысутныя святары прачыталі верш «Мая малітва».

Працягам фэсту стала выступленне фальклорнага калектыва «Гасцінец» з Ракава і саліста гурта «Палац» Алега Хаменкі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях