15 ноября 2018, четверг, 6:08
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики

Рэжым Лукашэнкi не здольны захаваць Беларусь

8
Уладзiмiр Някляеў

Гэта здольнае зрабіць толькі беларускае грамадства.

- Брусэль. Еўрапарламент. У зале паседжанняў новыя павевы…

Я шмат чаго чуў пра Беларусь у гэтай зале. Усялякае казалася. Талковае і не надта, а часам абы што. Але заўсёды было ясна, пра што кажуць еўрадэпутаты і еўрачыноўнікі, бо яснай была палітыка, якую праводзіў ЕС у адносінах да беларускага рэжыму. І яснымі былі мэты гэтай палітыкі: дапамагчы беларускаму грамадству выжыць, ператрываць ціск рэжыму, каб урэшце яго перамагчы. Цяпер жа выглядае на тое, што ЕС хоча дапамагчы выжыць рэжыму, які, прыкрываючыся дымавой завесай «дыялогу» з Еўрасаюзам, нястомна ўдасканальвае механізм рэпрэсій у адносінах да грамадства, душыць любые выявы свабоды і дэмакратыі.

У новый палітыцы, якую можна назваць палітыкай перацягвання канату, ЕС сыходзіць з таго, што трэба дапамагаць Мінску, каб яго не перацягнула Масква. Вось так проста. Але ў гэтай прастаце ёсць адна складанасць, якую ці не разумеюць, ці не хочуць зразумець сёння ў Брусэлі: рэжым, які існуе выключна праз падтрымку Масквы (што, дарэчы, прызнаў, малюючы пазітыўную карціну эканомікі Беларусі, прадстаўнік сусветнага банку) не здольны абараніць, захаваць Беларусь. Гэта здольнае зрабіць толькі беларускае грамадства. Толькі народ, у якім рэжым страціў падтрымку.

А ў Брусэлі знайшоў.

Між іншым, па сканчэнні паседжання, уражаны навіной пра тое, што беларуская эканоміка выходзіць з рэцэсіі і нават ідзе ў рост, я спытаў прадстаўніка сусветнага банка: "А чыімі дадзенымі, якой статыстыкай вы карасталіся?" І пачуў: «Усе дадзеныя, усю статыстыку падаў нам беларускі бок».

Ну, у такім разе не дзіва, што ў нас эканамічны рост. У нашым тэлевізары ён і не спыняўся. Як і росквіт дэмакратыі. І такое ўражанне, што еўрачыноўнікі, якія ўсе часцей наведваюцца ў Мінск, дзе няма ніводнага незалежнага тэлеканала, палюбілі беларускае дзяржаўнае тэлебачанне. А з ім і тых, каго яно паказвае.

«Любовь зла».

Уладзiмiр Някляеў, Facebook