29 марта 2024, пятница, 14:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Севярынец: Кампраміс па Курапатах немагчымы

8
Павел Севярынец: Кампраміс па Курапатах немагчымы
Павел Севярынец
Фота: belaruspartisan.org

Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены.

Абаронцы Курапатаў не сустрэнуцца з уласнікамі забаўляльнага комлекса і рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец па выніках праведзенай нарады аргкамітэту. Паводле палітыка, кампраміс у гэтай справе – немагчымы. Забаўляльны комплекс мусіць быць зачынены:

– З нашага боку рэакцыя на прапанову сустрэчы ёсць. Але складаецца ўражанне, што прапанова сустрэчы спатрэбілася ўласнікам для таго, каб не выглядаць канчаткова бандытамі, якія нашкодзілі і схаваліся. І для таго, каб разбурыць 29-га чэрвеня. У гэты дзень прыязджаюць прэзідэнты некалькіх краін адкрываць мемарыял у Трасцянцы. І мы ўжо дакладна ведаем, што частка дэлегацый гатова ўключыць Курапаты ў свой план.

На 29 чэрвеня ў Курапатах плануецца поўная мабілізацыя абаронцаў. Так, у 10 гадзін будуць ставіцца крыжы, у 12 – пачынаецца варта, у 18 – пройдзе акцыя Руху салідарнасці “Разам”, а ў 19 гадзін – агульная малітва.

Павел Севярынец таксама пракаментаваў, чаму на сітуацыю ў Курапатах пакуль не рэагуе вышэйшае кіраўніцтва, найперш Аляксандр Лукашэнка:

– Я думаю, што пазіцыя вычэквання звязаная з міжнароднай сітуацыяй, па-першае. Бо ёй зацікавіліся на самым высокім узроўні на Захадзе. І, магчыма, гэта звязана таксама і з Расеяй. Таму што ўжо больш сведчанняў і ўсё больш логікі прыводзіць нас да таго, што грошы – гэта не проста бізнесовыя. Уперліся ў гэтую зямлю, куплялі, давалі хабар не для таго, каб рабіць тут бізнес. І таму хутчэй за ўсё справа гэта палітычная. І, напэўна, карані трэба шукаць у Крамлі, альбо на Лубянцы.

З 31-га траўня грамадскія актывісты штодня праводзяць акцыі супраць адкрыцця каля Курапатаў забаўляльнага комплексу з рэстаранам. Нягледзячы на гэта, рэстаран адкрыўся, але наведвальнікаў там практычна няма. Варту ў Курапатах плануецца працягнуць да канца ліпеня.

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях