29 марта 2024, пятница, 10:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Гомелі адбыўся вечар памяці сям’і Жызнеўскіх

2
У Гомелі адбыўся вечар памяці сям’і Жызнеўскіх

Вечар памяцi арганiзаваў актывiст Уладзiмiр Кацора.

Арганізатар сустрэчы Уладзімір Кацора адзначыў, што на долю бацькоў Героя Украіны Міхася Жызнеўскага прыпалі вельмі цяжкія выпрабаванні, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Бацькам прыйшлося хаваць сына, узяць на сябе ўвесь гэты цяжар пасля смерці Міхася. Так атрымалася, хоць Міхась і быў ужо мёртвы, але ён павёў сваю сям’ю. Бацькі пайшлі па яго шляху. Усё гэта мы назіралі за гэтыя чатыры гады. І як мяняўся Міхаіл Пятровіч, якое інтэрв’ю даваў, як паводзіла сябе маці, як яны змагаліся.

Журналістка Марыя Шыманоўская згадвае, як Ніна Жызнеўская дабівалася афіцыйнага звання ад украінскіх уладаў, каб спыніць выпадкі вандалізма на месцы пахавання сына.

– Яна простым сваім розумам, досведам жыццёвым зразумела, што абараніць яго магілу, яго помнік яна можа толькі адным чынам – не вось гэтымі нашымі паходамі, не помнікам, а тым, што яму нададуць званне Героя і тады спыняцца гэтыя здзекі.

Гамяльчук Міхась Жызнеўскі атрымаў званне Героя Украіны пасмяротна ў 2017 годзе. Бацькі дабіваліся ўшанавання памяці свайго сына цягам некалькіх гадоў запар пасля ягонай смерці на барыкадах Еўрамайдана ў Кіеве ў студзені 2014-га. У красавіку гэтага года, на праваслаўны Вялікдзень, не стала бацькі Міхася Жызнеўскага. Літаральна праз месяц ад хваробы памерла яго маці.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях