28 марта 2024, четверг, 19:06
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Нечаканы Скарына»

3
«Нечаканы Скарына»

У Менску адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі.

У аўторак 29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча 7а) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі «Радыё Свабода». Пачатак у 18.30.

Кнігу складаюць аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія расказваюць пра навінкі скарыназнаўства.

У прэзэнтацыі бяруць удзел Адам Мальдзіс, Георгій Галенчанка, Уладзімер Арлоў і іншыя пісьменьнікі і навукоўцы.

Уваход вольны, кнігі таксама раздаюцца здарма.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях