19 августа 2018, воскресенье, 16:55
Рубрики

Сёння – дзень памяці Максіма Багдановіча

1

Сёння ў Ракуцёўшчыне, правёў свае самыя шчаслівыя канікулы Багдановiч, пачнуцца памятныя мерапрыемствы ў гонар паэта.

Вёска Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Менавіта тут, у 1911 годзе правёў свае самыя шчаслівыя канікулы Максім Багдановіч. Музеефікацыя гэтай мясціны пачалася ў 1970-я гады, дзякуючы нашаму славутаму земляку – гісторыку і краязнаўцу Генадзю Каханоўскаму, які адшукаў гэтае месца. Раней было невядома, дзе жыў Максім Багдановіч улетку 1911 года, паведамляе rh.by.

Фота news.tut.by

Дзякуючы руплівым намаганням заслужаннага работніка культуры Вячаслава Ляшковіча тут устанавілі памятны знак. На адным з валуноў – радкі са знакамітага багдановічаўскага “Санета”, а на другім пазначана, што менавіта сюды, у Ракуцёўшчыну, прыязджаў Багдановіч летам 1911 года і гэты час быў для яго часам натхнення і плённай працы.

Ракуцёўшчына. Хата арандатара.
Фота забяспечанае Настассяй Сярболінай

А ў 1981 годзе побач з памятнымі камянямі беларускія літаратары пасадзілі Максімаў сад – 70 дрэў, бо тады адзначалася 70 гадоў з часу наведвання Максімам Багдановічам Ракуцёўшчыны.

Стварэнне музея пачалі ў 1991 годзе, канчаткова завяршылі ў ў 2007 годзе.

У сядзібу шляхціца Лычкоўскага, у якога жыў паэт летам 1911, ўваходзілі дзве хаты, гумно, клець, хлявы. Шляхціц быў родным дзядзікам дзеячоў беларускага адраджэння Антона і Інвана Луцкевічаў. Яны і запрасілі сюды паэта.

Хата арандатара ў Ракуцёўшчыне
Фота, забяспечанае настассяй Сярболінай

Фальварак быў даволі заможны. Лычкоўскія мелі добрую гаспадарку: 26 дзесяцін зямлі і трымалі коней, кароў, парсюкоў, авечак. Лычкоўскага ў вёсцы паважалі.

Сядзібу Вацлава Лычкоўскага аднавілі. Зараз гэта дом гаспадара, дом арандатара, гаспадарчая пабудова гумно і акаляючая тэрыторыя.

Сёння 25 мая, па традыцыі, у Ракуцёўшчыне пачнуцца памятныя мерапрыемствы ў гонар паэта.

На гаспадарчым двары
Фота забяспечанае Настассяй Сярболінай