24 апреля 2024, среда, 9:46
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Гародні адбудзецца аўтограф-сесія Лявона Вольскага

У Гародні адбудзецца аўтограф-сесія Лявона Вольскага
Фота: Новы Час

Лявон Вольскі наведае Гародню з канцэртам 12 траўня.

Апроч смога канцэрту ў клубе «Галактыка» ў цэнтры Гародні будзе арганізавана аўтограф-сесія, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра гэта мерапрыемства распавядае адзін з яго арганізатараў Андрэй Несцяровіч:

– Ва ўнутраным дворыку «Цудоўні» з 15.30 будзе аўтограф-сесія Вольскага. Гэта будзе фармат нефармальнай сутрэчы выканаўцаў з нашай зоркай. Будзе розыгрыш квіткоў на канцэрт, будзе магчымасць атрымаць флаеры на 10% зніжку на квіткі.

Прыйшоўшых на аўтографсесію чакае яшчэ вялікая колькасць сюрпрызаў, – кажа Андрэй Несцяровіч:

– Таксама бар «Карсар» робіць для ўсіх, хто ідзе да яго па квітках на канцэрт, зніжку на піва. Яно будзе па 2 рублі. “Цудоўня” робіць зніжку на 5% на ўсе рэчы розных майстроў, уключна з адзеннем і кніжкамі. І гэта будзе вельмі класная сустрэча ў нефармальных абставінах у добрае надвор’е ў вельмі класным месцы.

Апошні раз Лявон Вольскі завітваў з гуртом на канцэрт больш за дзесяць год таму, а першы канцэрт гурта НРМ быў арганізаваны ў Гародні 20 год таму ў кінатэатры «Космас».

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях