20 апреля 2024, суббота, 2:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 2
+1 +
Грай!, 12:54, 29.04

Мая дудка

Енчыш безумолку!
Не, не будзе толку!
Кіну ж дудку тую,
А зраблю другую,
Цяпер зраблю дудку
Ад жалю, ад смутку,
Га! зраблю ж другую,
Жалейку смутную, -
Ды каб так заграла,
Каб зямля стагнала,
От каб як заграла:
Каб слязьмі прабрала,
Каб аж было жудка,
От то мая дудка!..
Вот зрабіў такую!
Дай жа папрабую...
Ну, дык грай жа, грай жа,
Усё спамінай жа...
Штодзень і штоночы
Плач, як мае вочы,
Над народу доляй,
І плач штораз болей.
Плач так да астатка,
Галасі, як матка,
Хаваючы дзеці,
Дзень, другі і трэці
Іграй слёзным тонам
Над народу сконам!
Каб ты так іграла,
Каб немарасць брала.
Як слязы не стане,
Заціхне ігранне, -
Кінь наўкола вокам,
Дык крывавым сокам -
Не слязой - заплачыш,
Як усё абачыш.
Як крыві не стане,
Тагды кончу гранне!

Ответить
+1 +
Край, 12:57, 29.04

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!

Пазнаюць людзі ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.

Францішак Багушэвіч.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован