20 апреля 2024, суббота, 9:36
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Гомелі ўзгадаюць пра жанчын БНР

У Гомелі ўзгадаюць пра жанчын БНР

Гісторык Ніна Стужынская распавядзе пра супраціў пад сцягам БНР.

У Гомелі ўзгадаюць пра жанчын Беларускай Народнай Рэспублікі. У грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52 адбудзецца сустрэча з гісторыкам Нінай Стужынскай. Арганізатар мерапрыемства Уладзімір Кацора гаворыць, што гісторык распавядзе пра супраціў пад сцягам БНР, паведамляе «Радыё Рацыя».

— Гэты год гэта год, калі мы святкуем 100-годдзе абвяшчэння БНР. Мы багата казалі пра Палуту Бадунову, шмат зрабілі, але былі і іншыя жанчыны, якія маюць дачыненне да абвяшчэння БНР і потым удзельнічалі ў гэтых працэсах. Яна таксама, як гісторык, займалася гэтай тэмай і распавядзе нам.

Грамадскі актывіст Уладзімір Кацора гаворыць, што мерапрыемствы з нагоды абвяшчэння БНР будуць праходзіць у грамадска-палітычным цэнтры ўвесь год.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях